беларусь 15 чэрвеня 2016

Заклік да салідарызацыі супраць гамафобіі ў публічнай прасторы Менску

Прагляды: 4 923

© ‘The internal world of solitude’ by Gabriel Isak
Заклік да салідарызацыі ў падтрымку роўнасці, уключанасці і супраць гамафобіі, сексізму, эйджызму і любых праяў дыскрымінацыі ў публічнай прасторы Менску

Кожная новая публічная прастора — гэта спадзеў, што горад робіцца больш адкрытым і разнастайным. Стомленыя ад дзяржаўнага кантролю, мы схільныя разглядаць альтэрнатыўныя пляцоўкі як адзінае месца для рэалізацыі праектаў, што маюць у падмурку ідэі правоў чалавека, павагу і адказнасць. Лекцыі, кінапаказы, дыскусіі, вечарыны альбо іншыя мерапрыемствы накіраваныя ў тым ліку і на тое, каб людзі рабіліся больш чулымі адно да аднога. Альтэрнатыўныя публічныя прасторы даюць нам магчымасць быць бачнымі па-за межамі Iнтэрнэта, спрыяюць узнікненню і пашырэнню сацыяльных сувязяў.

На жаль, не ўсе пляцоўкі прытрымліваюцца палітыкі адкрытасці, якую самі ж дэкларуюць. Пад выглядам клопату пра сваіх кліентаў, за шырмай прыватнай уласнасці можа хавацца варожасць іх арганізатараў: сексізм, гамафобія, і звязаныя з імі практыкі выключэння адпаведных сацыяльных груп. Гэтым разам з публічнай прасторы “Верх” былі выкрэсленыя прадстаўні_цы ЛГБТК-супольнасці:

КУКУ: «Верх» прокомментировал гомофобский диалог: «У нас насчёт геев и лесбиянок пунктов никогда не было»

Citydog: Пространство «Верх» обвиняют в предвзятом отношении к ЛГБТ?

У гэтай сувязі мы, каманда MAKEOUT, устрымліваемся ад любой супрацы і наведвання прасторы «Верх» да:

— публічных выбачэнняў з нагоды гамафобных і сексісцкіх выказванняў яе супрацоўніка Дзмітрыя Кіслюка;
— зацвярджэння і публікацыі выразна акрэсленай, прапісанай і гарантаванай антыдыскрымінацыйнай палітыкі прасторы.

Заклікаем неабыякавую грамадскасць, арганізацыі, ініцыятывы і прадстаўні_ц ЛГБТК-супольнасці ўcтрымацца ад наведвання і любых форм супрацы з прасторай «Верх». Правы чалавека для нас — не пустыя словы. Адкрытае грамадства не можа мірыцца з непрыхаванай гамафобіяй, сексізмам, эйджызмам і іншымі відамі дыскрымінацый.