Беларусь падзеі 6 снежня 2018

Трэнінг па асертыўнасці «Як берагчы свае межы»

Прагляды: 2 807

Верагодней за ўсё вы траплялі ў сітуацыі, калі вашыя асабістыя межы парушаліся. Магчыма, вы не ведалі што з гэтым рабіць.

У суботу 8 снежня ў Мінску будзе праходзіць трэнінг для людзей з жаночай сацыялізацыяй «Як берагчы свае межы».

Наведаўшы яго, вы даведаецеся:

— Што такое «асертыўнасць», «агрэсіўнасць» і «вікцімнасць».
— Навучыцеся распазнаваць агрэсію
— Даведаецеся больш пра свае асабістыя межы

Для ўдзелу неабходная рэгістрацыя.

Трэнінг бескаштоўны, але арганізатаркі бяруць невялікі грашовы ўнёсак, які пойдзе на арганізацыю харчавання падчас трэнінгу.

Дзе: Менск, вул. Кнорына, 3 (ст.м. Парк Чалюскінцаў)
Калі: 8 снежня 2018 года, 12:00-19:00

Па ўсіх пытаннях звартайцеся на пошту арганізатаркі [email protected].