Падавайся 11 мая 2017

Гранты IWMF для працы СМІ над гісторыямі, якія ўплываюць на жыцьцё жанчынаў

Прагляды: 2 601

© Birthe Piontek
Міжнародны фонд жанчынаў, якія працуюць у СМІ, (IWMF) пры падтрымцы некамэрцыйнай арганізацыі The Secular Society (ЗША) ладзіць конкурс на атрыманьне грантаў для працы над журналісцкімі матэрыяламі, якія прысьвечаныя пытаньням і тэмам, што ўплываюць на паўсядзённае жыцьцё жанчынаў і дзяўчатак ва ўсім сьвеце.

Атрымаць грант могуць журналісткі, якія маюць мінімум 3 гады прафэсійнага досьведу. Сярэдні памер гранта складае 5 тыс. даляраў ЗША. Фінансаваньне прызначана для пакрыцьця транспартных выдаткаў (квіткі, авіяквіткі, паслугі кіроўцы і г.д.), кошту візаў, паслуг перакладчыкаў і мясцовых дапаможнікаў падчас працы над журналісцкімі матэрыяламі.

Гранты выдаткоўваюцца ў жніўні, сьнежні і красавіку.

Падрабязную інфармацыю глядзіце па спасылцы.