Брашура “Талерантная журналістыка”: як пісаць, каб нікога не пакрыўдзіць?
Прагляды: 2 977
Брашура “Талерантная журналістыка” мае на мэце дапамагчы ва ўсім гэтым журналістам, якія імкнуцца развіць свае майстэрства і прафесіяналізм.
Усходне-Еўрапейская Сетка грамадскіх міратворчых арганізацыяў (УЕСГМА) сярод іншы задачаў мае папярэджанне ксенафобіі ў заходнім рэгіёне СНД. Адна з формаў гэтай працы – узаемадзеянне са СМІ, бо мас-медыі здатныя заўважна ўплываць на ўзровень сацыяльнай напружанасці. У залежнасці ад інфармацыйнай палітыкі і падрыхтоўкі супрацоўнікаў, медыі могуць або абвастраць сацыяльныя канфлікты, або дапамагаць у іх вырашэнні.
У 2010 Сеткай быў упершыню праведзены Міжнародны конкурс імя Юрыя Атамана на лепшую публікацыю аб талерантнасці, інтэграцыі, узаемапавазе і ўзаемаразуменні. Досвет некалькіх год правядзення конкурсу паказаў, што падрыхтоўка такіх матэрыялаў для журналістаў – справа няпростая.
Нават прафесіяналам часам не стае ведаў пра прынцыпы стварэння карэктных матэрыялаў. На факультэтах журналістыкі часцяком абмяжоўваюцца этычнай максімай “не нашкодзь”. Аднак як менавіта не нашкодзіць падчас падрыхтоўкі матэрыялу на этычную тэматыку, пра праблемы людзей з інваліднасцю, па тэме гамасэксуальнасці? Усё гэта даводзіцца засвойваць на практыцы. Брашура “Талерантная журналістыка” мае на мэце дапамагчы ва ўсім гэтым журналістам, якія імкнуцца развіць свае майстэрства і прафесіяналізм.
Як пішуць складальнікі брашуры: "Безумоўна, мы не прэтэндуем на тое, каб зняць усе пытанні, якія могуць узнікнуць падчас падрыхтоўкі матэрыялаў, датычных адрозненняў у грамадстве. Хутчэй, гэта першая спроба ахапіць тэму комплексна, казаць пра прынцыпы талерантнай журналістыкі як такой, не абмяжоўваючыся паасобнымі аспектамі (гендэр, паходжанне, этнічнасць, інваліднасць і інш.)
Іншымі словамі, мы прапануем вам падумаць разам з намі пра стандарты працы журналістаў падчас асвятлення грамадскай разнастайнасці. Спадзяемся, што нашыя развагі, аформленыя ў выглядзе парадаў, будуць карысныя ў вашай працы. Калі вы пажадаеце ўдакладніць або дадаць матэрыялы, запярэчыць або звярнуць увагу на тое, што нейкая тэма раскрыта не цалкам ці адсутнічае наогул, а таксама калі вы проста пажадаеце падзяліцца ўражаннем ад прачытанай брашуры, калі ласка, лістуйце нам на электронны адрас: [email protected]. Вашыя водгукі будуць улічаныя падчас падрыхтоўкі наступнага выдання".