Ці ведаеце вы, што кожную хвіліну 24 чалавекі вымушаныя пакінуць родныя мясціны з-за войнаў, пераследаванняў ці страху за сваё жыцьцё? А аб тым, што на сёньня ў сьвеце кожн(ы/-ая) са 113-ці чалавек знаходзяцца ў падобным стане?
Дваццаць маладых мастакоў з адзінаццаці краін Еўропы і Азіі прадстаўляюць свае творы на тэму «Мяжа» у Мінску. Дзе сканчаецца Еўропа і пачынаецца Азія? На што ўплываюць межы і хто іх праводзіць? Гэта асноўныя пытанні выставачнага праекта Гётэ-Інстытута «Мяжа».
Выстава «Мяжа» сумесна з Human Constanta ладзіць інтэрактыўную гульню-семінар на тэму міграцыі і ўцекачоў «Ці можна ўвайсці?»
У гульнявой форме ўдзельнікі змогуць лепш разабрацца з тэмамі міграцыі і ўцекачоў: Хто такія мігранты? Якія правы ў іх ёсць? Якія стэрэатыпы адносна ўцекачоў замацаваліся ў беларускім грамадстве?
Дата: 30 кастрычніка (пянядзелак) Месца:Культ. цэнтр «КОРПУС» (Мінск, пр.Машэрава 9/8) Час: 19:00 - 21:00 Уваход вольны