«Піянеры і партызаны: вусная гісторыя нацысцкага генацыду ў Беларусі»

Прагляды: 2 816

«Піянеры і партызаны: вусная гісторыя нацысцкага генацыду ў Беларусі»


18 чэрвеня (субота) а 18:30 у прасторы «ЦЭХ» (вул. Кастрычніцкая, 16) у межах праекта ECLAB_Интэракцыя нямецка-амерыканская даследчыца Аніка Вальке прэзентуе сваё даследаванне і кнігу «Піянеры і партызаны: вусная гісторыя нацысцкага генацыду ў Беларусі» («Pioneers and Partisans: An Oral History of Nazi Genocide in Belorussia», Oxford University Press, 2015).

«Піянеры і партызаны: вусная гісторыя нацысцкага генацыду ў Беларусі»
Аніка Вальке – гістарыня, дацэнтка універсітэта ім. Вашынгтона ў Сэйнт-Луісе (ЗША). Навуковыя інтарэсы: гісторыя і памяць пра Другую сусветную вайну, Халакост і нацысцкі генацыд, гендарныя і ўзроставыя аспекты выжывання ў экстрэмальнай сітуацыі, міграцыя, метадалогія вуснай гісторыі. У 2015 г. Асацыяцыя жанчын у славянскіх даследаваннях узнагародзіла яе прэміяй Heldt Prize за найлепшы артыкул.


Аніка Вальке пра сваю апошнюю кнігу:
«У маёй кнізе аналізуецца, як першае пакаленне савецкіх габрэяў адчула на сабе нацыянал-сацыялісцкі генацыд, і як тыя, хто перажылі яго, успамінаюць пра гэта ў новым сацыяльным кантэксце. Абапіраючыся на вусныя гісторыі, відэа сведак генацыду і ўспаміны, сабраныя ў былым СССР, я паказваю, як маладыя савецкія габрэі змагаліся за выжыванне, і што іх памяць была сфармавана міжэтнічнымі адносінамі ў кантэксце акупацыі, нямецкай палітыкі знішчэння і савецкіх намаганняў для канструявання патрыятычнага адзінства савецкага народа»
Чытаць падрабязней (па-ангельску)

Таксама прапануем вам паглядзець, пачытаць і паслухаць лекцыю Анікі Вальке, прачытаную ў Брэсце (на рускай мове): «Ніхто не ведаў пра маё існаванне: маладыя савецкія габрэі ў гісторыі і памяці нацысцкага генацыду»




«Піянеры і партызаны: вусная гісторыя нацысцкага генацыду ў Беларусі»
Пасля прэзентацыі адбудзецца дыскусія.
Мадэратар – Аляксей Братачкін, кіраўнік канцэнтрацыі «Публічная гісторыя»







Уваход вольны!
Далучайцеся да мерапрыемства ў Facebook


Партнёры праекта: прастора «ЦЭХ», адукацыйны партал Адукацыя.Інфо, праект MAKEOUT, культурная кампанія «Будзьма беларусамі!», ОДБ Брусель, Агенцтва сацыяльных навін, часопіс аб рэкламе Marketing.by, платформа перфарматыўных практык «Зерне», партал Relax.by, Лофт Праект «Балкі», Галерэя «Ў», кафэ «Культура», бар «Хуліган»

фота на вокладцы © presse.uni-oldenburg.de