Беларусь 1 чэрвеня 2014

Пасля гамафобнага нападу ў Мінску хлопец апынуўся ў рэанімацыі

Прагляды: 2 990

Малады чалавек на выхадзе з ЛГБТ-вечарыны ў Мінску быў жорстка збіты групай гамафобаў. Як адзначаецца, стан маладога чалавека вельмі цяжкі: ён падлучаны да апаратаў штучнага забеспячэння жыццядзейнасці.

Як адзначае праваабарончы праект "ГейБеларусь", хлопец выйшаў з клуба, калі недалёка, каля суседняй ўстановы, знаходзілася група агрэсіўна і гамафобна настроеных хлопцаў і мужчын, якія пачалі абражаць і зневажаць маладога чалавека па прыкмеце меркаванай гомасэксуальнасці. Завязалася бойка.

Пасля атрыманых траўмаў ён быў дастаўлены ў адну са сталічных клінік, дзе яму было праведзена ўжо некалькі аперацый.

У той жа час ЛГБТ - актывіст Сяргей Андросенка адзначае, што сябры, гея, які ляжыць у рэанімацыі, просяць замаўчаць, збіты некалькі тыдняў таму ў цэнтры Мінска гей не жадае публічнасці, хлопец, якому АМАПаўцы зламалі рэбры на вакзальнай "плешцы" адмаўляецца ад кантакту і нават ананімнага інтэрв'ю, маці хлопца, забітага па гамафобных прычынах у Смалявіцкім раёне Мінскай вобласці, адмаўляецца размаўляць, хлопец з страсеннем мозгу і зламанай рукой пасля абдымкаў з сябрам, недалёка ад гей-вечарыны ў цэнтры Мінска, - "без каментароў", гей-пара, збітая групай гамафобаў па дарозе з гей-вечарыны да метро, забралі заявы з міліцыі.
Знаёмы пацярпелага, які адпачываў гэтай жа ноччу ў гэтым клубе адзначыў у гутарцы з прадстаўнікамі праекта "ГейБеларусь", што ён выходзіў з клуба перад тым, як здарыўся напад і бачыў гэтую групу гамафобаў, яны таксама прысталі да яго, але ён палічыў за лепшае моўчкі і хутка сыйсці.


Тых, хто нападаў, па наяўнай інфармацыі, міліцыя затрымала.

Сябры пацярпелага па нейкіх прычынах спрабуюць схаваць інфармацыю аб тым, што здарылася, не прымаючы ўсю сур'ёзнасць таго, што здарылася і той факт, што на месцы пацярпелага мог быць любы іншы прадстаўнік беларускага ЛГБТ-супольнасці - адзначаюць у праваабарочным праекце.

Варта адзначыць, што апошні год у беларускай сталіцы адбылося некалькі сур'ёзных нападаў, якія сталі следствам гомасэксуальнасці ахвяраў нападаў або па падазрэнні ў гомасексуальнасці, аднак, самі ахвяры, іх сваякі і сябры аддаюць перавагу хаваць дадзеныя факты нападаў, якія з кожным разам становяцца ўсё больш сур'ёзнымі.

Як раней паведамлялася, у сакавіку 2014 г. у Магілёве было знойдзена цела былога валанцёра арганізацыі "Сустрэча" (якая займаецца прафілактыкай ВІЧ/СНІДу сярод мужчын, якія маюць сэкс з мужчынамі). Яго знайшлі ў кватэры, дзе ён пражываў працяглы час са шматлікімі нажавымі раненнямі. Да гэтага часу інфармацыі па ходу расследавання справы, а таксама прычын таго, што адбылося не вядома.