трансгендарнасць мастацтва 20 кастрычніка 2015

Новы кліп Уіла Янга адлюстроўвае цяжкі шлях трансгендарнага чалавека

huffingtonpost.com | Прагляды: 2 506

"У гэтым відэа мы бачым чалавека, поўнага рашучасці быць сабой нават пад пагрозай усіх небяспек знутры і звонку"

Пераканаўчы непаўторны кліп ад мастака Уіла Янга (Will Young) паказвае хлопца, які распранаецца ў брытанскім пабе і шпачыруе аголеным праз прыморскі горад.




У відэа “Адважны чалавек” (“Brave Man”) паказаны малады хлопец, які робіцца ахвярай здзекаў ды знявагі падчас свайго шляху праз горад. Напрыканцы відэа гледачы могуць зразумець, што ў нейкі момант свайго жыцьця хлопец здзейсніў пераход.

“Праз цяжкія часы майго жыцця, усведамленне сябе як некага "іншага" дапамагло мне навучыцца бачыць і прымаць усе адрозненні ў людзях, разумець іхнюю ўразлівасць і крохкасць, рашучую барацьбу і ўнутраную моц, калі галоўная мэта — быць сапраўдным сабой”, – распавёў аўтар.

Фота вокладкі: huffingtonpost.co.uk