4 жніўня 2014

Ва Угандзе адменены закон супраць геяў

Прагляды: 2 688

Канстытуцыйны суд Уганды адмяніў закон, які ўшчамляў правы сэксуальных меншасцяў, паведамляе BBC.

У тлумачэнні суда гаворыцца, што закон быў прыняты парламентам краіны ў адсутнасць кворуму, таму яго варта лічыць несапраўдным.

Прыняты ў лютым закон прадугледжваў 14-гадовае турэмнае зняволенне за аднаполы сэкс, калі чалавека затрымалі ў першы раз, і ўводзіў пажыццёвае зняволенне за "закаранелы гомасэксуалізм".

Шэраг заходніх краін падвергнулі жорсткай крытыцы угандыйскага ўлады, а ЗША нават ўвялі санкцыі супраць чыноўнікаў Уганды, якія маюць дачыненне да ўшчамлення правоў ЛГБТ. Некалькі краін спынілі фінансавую дапамогу Угандзе, якая з'яўляецца адной з самых бедных краін Афрыкі.