6 чэрвеня 2015

У Кіеве адбыўся «Марш роўнасці»

Центр інформації про права людини | Прагляды: 2 549

© Ірина Виртосу
Сёння, 6 чэрвеня, у сталіцы Украіны адбыўся Марш Роўнасці Kyiv Pride 2015. Мерапрыемства прайшло пад узмоцненай аховай міліцыі.

Марш роўнасці – гэта публічная праваабарончая акцыя з патрабаваннямі забяспечыць роўныя правы і магчымасці для грамадзян Украіны, якія належаць да ЛГБТ-супольнасці. "Мэта нашага Марша палягае ў асвятленні гэтай праблемы і закліку да зменаў у палітыцы", - заявілі напярэдадні арганізатары KyivPride.

На Абалонскі набярэжнай а 10-й раніцы прапускалі толькі зарэгістраваных удзельнікаў. Міліцыя стаяла цесным колам. Арганізатары і валанцёры бяспекі фармавалі калону. Час ад часу раздаваліся лозунгі "Правы не даюць - правы бяруць". "Правы чалавека вышэй за ўсё" і іншыя. Таксама віталі гасцей з-за мяжы. У прыватнасці, падтрымаць Марш Роўнасці прыйшоў пасол Швецыі Андрэас фон Бекерат. З украінскіх дэпутатаў - Святлана Залішчук, Сяргей Лешчанка.

Калона ўдзельнікаў рухалася павольна. Раптам насустрач калоне пачалі бегчы з дзесятак маладых людзей і кідаць дымавыя шашкі. Міліцыя адрэагавала імгненна - хутка выбегла наперадзе калоны, ізалявала удзельнікаў ад нападнікаў. Яшчэ правакатары паспелі кінуць тры дымавыя шашкі... У паветры пачулася "Хуткую! Тэрмінова патрэбна хуткая ...". Як пасля выявілася – аднаго паліцэйскага вельмі моцна паранілі ў шыю. Яго аднеслі ў бок, адразу сталі аказваць першую дапамогу.
Тых, хто нападаў адціснулі да сцен бліжэйшых дамоў і амаль ветліва вывелі. Арганізатары аднавілі рух калоны. Марш працягваўся яшчэ каля паўгадзіны. Пасля гэтага удзельнікаў папрасілі згарнуць сцягі і разыходзіцца, не прыцягваючы ўвагі. Тым не менш, напады працягваліся і пасля Марша роўнасці. Сярод пацярпелых былі і выпадковыя мінакі, якія нават не бралі удзел ў Маршы.

Адна з удзельніц: "Мы назіраем гістарычную падзею. Гэтак жа ў свой час у ЗША нападалі на цемнаскурых ...".

У Кіеве адбыўся «Марш роўнасці»

У Кіеве адбыўся «Марш роўнасці»
У Кіеве адбыўся «Марш роўнасці»
У Кіеве адбыўся «Марш роўнасці»
У Кіеве адбыўся «Марш роўнасці»
У Кіеве адбыўся «Марш роўнасці»
У Кіеве адбыўся «Марш роўнасці»
У Кіеве адбыўся «Марш роўнасці»
У Кіеве адбыўся «Марш роўнасці»
У Кіеве адбыўся «Марш роўнасці»
У Кіеве адбыўся «Марш роўнасці»
У Кіеве адбыўся «Марш роўнасці»
У Кіеве адбыўся «Марш роўнасці»
У Кіеве адбыўся «Марш роўнасці»
У Кіеве адбыўся «Марш роўнасці»
У Кіеве адбыўся «Марш роўнасці»
У Кіеве адбыўся «Марш роўнасці»
У Кіеве адбыўся «Марш роўнасці»
У Кіеве адбыўся «Марш роўнасці»
У Кіеве адбыўся «Марш роўнасці»
У Кіеве адбыўся «Марш роўнасці»

Фота - Ірына Виртосу, Цэнтр інфармацыі аб правах чалавека