падзеі Беларусь 17 сакавіка 2017

Трэнінг «Са мною нешта адбываецца» для ЛГБТК+ (Мінск)

Прагляды: 2 802

UPD: набор на тренинг участни_ц уже закончен.

26 сакавіка адбудзецца трэнінг пазітыўнага мыслення і ўпэўненасці ў сабе «Са мною нешта адбываецца», у межах якога ўдзельні_цы будуць развіваць навыкі саманазірання і рэфлексіі, вербалізаваць перажыванні, атрымліваць і даваць зваротную сувязь.

Прыкладная структура трэнінгу:
1. Знаёмства. Правілы працы ў групе.
2. Метафарычныя карты і спосабы працы з імі. Этыкет.
3. Зона камфорту і асабістая эфектыўнасць. Тэарэтычная частка.
4. Практычная частка. Практыкаванні на аснове метафарычных карт прапаноўваюцца ў адпаведнасці з запытамі удзельні_ц групы і з улікам рэакцыі на тэарэтычны матэрыял.

Для каго: для ЛГБТК+людзей. Аўдыторыя трэнінгу 16+.
Калі ў вас алергія на фарбу, паведаміце — таму што ў працэсе плануецца выкарыстоўваць гуаш і алоўкі.

Калі: 26 сакавіка (нядзеля), 12.00 —17.00 з перапынкам на абед
Дзе: Мінск, Сталоўка XYZ (вул. Фабрыцыуса, 4, паверх 3)
Хто: вядучая — псіхолаг Паліна Ліннік.
FREE DONATE

Колькасць месцаў абмежавана.

Старонка мерапрыемства на Facebook