12 сакавіка 2014

Сёння ў Мінску: праект "Штучнае асвятленне. Клара і Роза"

Прагляды: 3 000

11 сакавiка 2014 года а 17 гадзіне ў вялікай зале Музея сучаснага выяўленчага мастацтва (пр. Незалежнасці, 47) адбудзецца адкрыццё групавога праекта «Штучнае асвятленне. Клара і Роза». Вернісаж будзе суправаджаць выступленне тэатра танца Skvo's Dance Company.

“Праект «Штучнае асвятленне. Клара і Роза» - гэта зварот да аднаго з самых распаўсюджаных мастацкiх дыскурсаў апошнiх дзесяцiгоддзяў: менавiта да тэмы гендэрнай мiфалогii. Прымаючы да ўвагi ўсю вобразную i канцэптуальную рэлевантнасць гэтай тэмы, удзельнiкi праекта наводзяць фокус менавiта на тыя яе аспекты, якiя звязаны з уплывам мас-медыя.
Паводле сваёй падвоенай назвы, праект «Штучнае асвятленне. Клара і Роза» апялюе да двух аспектаў: першы - штучнае асвятленне - зварот да "медыя-святла", якое адлюстроўвае, выяўляе, а таксама стварае сімулякры і міфы; другi - гiстарычная фiгуры Клары Цэткiн i Розы Люксембург - фiгуры мiфалагiзаваныя, але спрэчныя, якiя, у адрозненнi ад сваiх сучаснiц (Эммы Голдмэн, Сiмоны дэ Бовуар) выклiкаюць сёння больш скепсiсу, чым захаплення. Зварот менавiта да гэтых асоб з’яўляецца адначасова i правакацыяй, i спробай далучыцца да "фактычнага матэрыялу" эпохi, якая (усведамляем мы гэта цi не) паўплывала на ўсiх нас.

У рамках выстаўкі таксама экспануецца аўтарскi фота-праект мастака Мiкалая Батвiннiка "Rosenhaus", якi дэманструе яго ўласны погляд на жанчын-мастачак, удзельнiц выстаўкі”.

Выстаўка працягнецца па 29 сакавіка 2014 г.