Запушчаны флэшмоб, прысвечаны Тыдню супраць гамафобіі і трансфобіі

Прагляды: 3 513



Умовы ўдзелу ў флэшмобе:

пасля атрымання эстафеты цягам 48 гадзін запішы кароткае відэа з расповедам, што гэты дзень значыць для цябе асабіста і для тваёй каманды, ці лічыце вы праблему гамафобіі і трансфобіі актуальнай, якое вашае стаўленне да становішча ЛГБТК-супольнасці ў Беларусі... ці што заўгодна іншае, ніякіх межаў. Галоўнае – гэта шчырасць выказвання.
апублікуй відэа на сваёй старонцы разам з умовамі ўдзелу ў флэшмобе, ужываючы хэштэгі #idahotby #IDAHOT #idahot2016
перадай эстафету тром іншым арганізацыям / ініцыятывам у Беларусі

Флэшмоб праводзіцца да 25 траўня ўключна. Калі ваша арганізацыя не была запрошана праз эстафету флэшмобу, вы можаце далучыцца самастойна і запрасіць сяброўскія ініцыятывы/арганізацыі.

Штогод 17-25 траўня адзначаецца Тыдзень супраць гамафобіі і трансфобіі, у якім прымае ўдзел вялізная колькасць людзей па ўсім свеце. Нягледзячы на тое, што гомасэксуальнасць была выключаная са спісу хваробаў 26 гадоў таму, стыгма дагэтуль існуе.

У Беларусі амаль адсутнічае публічная падтрымка ЛГБТК-людзей ад медыйных персонаў, лідара_к думак, афіцыйных асобаў. У такіх умовах цяжка адчуваць сябе часткай супольнасці. Важна, калі беларускія арганізацыі і ініцыятывы адкрыта агучваюць сваю пазіцыю.

Твая хата не з краю? Далучайся да флэшмобу.