Узброіўшыся рознымі інструментамі, пісьменніцы, літаратурныя крытыкесы, перакладчыцы, выкладчыцы і даследчыцы літаратуры паспрабуюць паставіць пад сумнеў непахіснасць беларускага канону і сцверджанне, што сапраўдную літаратуру стваралі толькі мужчыны.
Гутарка будзе прысвечаная гісторыі беларускай жаночай літаратуры 20 стагоддзя, рэпрэзентацыі пісьменніц у СМІ, асаблівасцям выяўлення жаночых вобразаў у школьнай праграме і ў творах сучасных беларускіх пісьменнікаў.

У дыскусіі возьмуць удзел: Аксана Данільчык, Раіса Баравікова, Алена Казлова, Марына Казлоўская, Ганна Янкута.
Мадэратарка: Юля Цімафеева.
Месца: Літаратурны музей Петруся Броўкі (вул.К.Маркса, 30).
Пачатак 18.30.
Уваход вольны!
Падзея ў Facebook па спасылцы.