Сёння ў Мінску: прэзентацыя "Саламеі" Оскара Уайлда
Прагляды: 2 906
Сярэдзіна тыдня, хочацца чагосьці для душы ўжо. Прапануем такі варынят.
Што: Прэзентацыя беларускага перакладу п’есы Оскара Ўайлда “Саламея”
Дзе: у мінскай кнігарні “логвінаЎ” (пр. Незалежнасці, 37А)
Калі: сёння, 19 лютага (серада), пачатак а 20-й
Колькі каштуе: уваход вольны.
У прэзентацыі для стварэння ўайлдаўскага і каляўайлдаўскага кантэксту возьмуць удзел: перакладчыца п’есы на беларускую мову Кацярына Маціеўская, а таксама перакладчыкі Андрэй Хадановіч, Юля Цімафеева і Ганна Янкута.
Пра кнігу:
П’еса Оскара Ўайлда “Саламея” выйшла ў Бібліятэцы часопіса “ПрайдзіСвет” “PostScriptum” і Бібліятэцы Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”. На беларускую мову з французскай яе пераклала Кацярына Маціеўская. Дызайнер вокладкі — Марыя Мухіна.
Кніга апроч уласна п’есы змяшчае прадмову ад перакладчыцы, стылістычна блізкія да яе вершы прозай Оскара Ўайлда, артыкул сябра і паверніка пісьменніка, мастацтвазнаўцы Роберта Роса, які разабраў усе акалічнасці выхаду ў свет “Саламеі” і абверг звязаныя з ёй міфы, а таксама каментары і бібліяграфію ранейшых перакладаў з Оскара Ўайлда на беларускую мову. Змешчаныя ў кнізе і самыя знакамітыя ілюстрацыі да п’есы, выкананыя яшчэ адным творцам з кола Оскара Ўайлда — Обры Бёрдслі.