17 сакавіка а 19-ай традыцыйна сустракаемся на Мове ці Каве. Гэтым разам Вас чакае нешта асаблівае. Група артыстаў розных беларускіх тэатраў паставілі п’есу “Бі-Лінгвы”, якую зьбіраюцца прэзэнтаваць у панядзелак у ЦЭХу. Гэта п’еса пра чалавека паміж дзьвюх культураў, дзьвюх моваў, двух сусьветаў.
Як дзьвюхмоўе вызначае нашыя паводзіны і якая яго роля ў беларускім грамадзтве? Пагледзім і абмяркуем спэктакль, а таксама пагаворым пра білінгвізм, з чым яго ядуць, ці трэба і якім чынам зь ім змагацца? Дарэчы, а вы таксама пераключаецеся з мовы на мову ў залежнасьці ад сытуцыі?
Пачатак: 17.03 (19:00) Крэатыўная прастора “ЦЭХ” (Мінск, прасп. Незалежнасці, 58, к.6 (праход праз вул. П. Броўкі), дальні пад’езд, 2 паверх)
“Бі-Лінгвы”: аўтар і рэжысэр Андрэй Саўчанка акторы Раман Падаляка Юлія Кадушкевіч Іван Патапаў Алена Сідарава Дзмітрый Тумас Алеся Самахавец музыка PortMone гук Андрэй Папкоў