Падавайся 16 ліпеня 2014

Трэнінг па культуры вядзення дыскусій

Прагляды: 2 827

БНМА «Рада» працягвае цыкл моладзевых сустрэчаў. Тэма наступнага публічнага трэнінга - «Культура вядзення аргументаванай дыскусіі».

Трэнінг праводзіць эксперт Цэнтра прававой трансфармацыі Lawtrend Марына Сакалова.

Мэта: навучыць удзельнікаў весці канструктыўныя дыскусіі, ужываць лагічна пабудаваную сістэму.

Вывучэнне рытарычнай аргументацыі дазваляе дакладна і хутка будаваць вусныя, пісьмовыя выказванні, пераканаўча абвяргаць памылковыя рэплікі апанентаў.

Удзельнікі трэнінга

даведаюцца аб:

асноўных стратэгіях вядзення спрэчак,
асноўных алгарытмах падрыхтоўкі да дыскусіі,
навучацца:
карэктна фармуляваць тэзісы,
абіраць аргументы і контраргументы,
аналізаваць стратэгіі апанентаў.

Час і месца правядзення
20 ліпеня (нядзеля), ЦЭХ (праспект Незалежнасці, 58)
12:00 — 17:00

Удзел у мерапрыемстве бясплатны.

Патрабуецца папярэдняя рэгістрацыя – ліст на скрыню [email protected] (імя, назва арганізацыі, якую прадстаўляе ўдзельнік, тэма ліста - «Моладзевае кафэ»). Заяўкі прымаюцца да 17 ліпеня.