БЕЛАРУСЬ 15 верасня 2015

Гендэрная роўнасць: чаму гэта выгадна? Дыскусія «Што думаюць беларусы»

Прагляды: 3 131

© Фота Jonathan Borofsky
Гендэрная роўнасць: чаму гэта выгадна?

Асветніцкая ўстанова «Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый» запрашае адказаць на гэтае пытанне ў рамках новай дыскусіі з цыкла «Што думаюць беларусы».


Падставай для арганізацыі дыскусіі сталі вынікі аналітычнага агляду перашкодаў, з якімі сутыкаюцца жанчыны на рынку працы ў Беларусі, праведзенага МГА «Гендэрныя перспектывы», а таксама дадзеныя даследавання беларускай інтэрнет-аўдыторыі gemiusAudience. Акрамя асноўных спікераў дыскусіі, Ірыны Альхоўкі (МГА «Гендэрныя перспектывы») і Міхаіла Дарашэвіча (DB3), сваімі думкамі падзеляцца эксперты ў галіне аховы здароўя, сямейнага планавання, культуры, сацыялогіі і эканомікі. Мадэратарам абмеркавання выступіць Алёна Шарамет-Андрэева, галоўны рэдактар парталу TUT.BY.

Гендэрная роўнасць: чаму гэта выгадна? Дыскусія «Што думаюць беларусы»


У межах дыскусіі запрошаныя эксперты абмяркуюць наступныя тэмы:

- якая структура занятасці ў Беларусі?
- ці валодаюць жанчыны і мужчыны роўнымі магчымасцямі на рынку працы?
- чым абумоўлена розніца ў аплаце працы жанчын і мужчын?
- ці ёсць гендэрны дысбаланс у беларускай інтэрнет-аўдыторыі?

Для тых, хто не зможа наведаць мерапрыемства, будзе арганізавана прамая трансляцыя на Youtube. Інтэрнэт-карыстальнікі могуць задаць свае пытанні экспертам у каментарах да прамой трансляцыі, а таксама на старонках «Офіса еўрапейскай экспертызы і камунікацый» у сацыяльных сетках (Facebook, twitter, youtube).

Інфармацыйныя партнёры дыскусіі: «Беларускія навіны», TUT.BY і «Новая Эўропа»

Серыю жывых дыскусій «Што думаюць беларусы» з верасня 2014 г. арганізуе асветніцкая ўстанова «Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый» у партнёрстве з Беларускім даследчым саветам, міжнароднай некамерцыйнай арганізацыяй Pact і Агенцтвам ЗША па міжнароднаму развіццю (USAID). Цыкл не толькі робіць экспертныя дэбаты публічнымі, але і стварае прастору, дзе могуць абмяркоўвацца
даследаванні на актуальныя тэмы развіцця беларускага грамадства. У ходзе папярэдніх дыскусіі былі абмеркаваныя тэмы «Стаўленне да смяротнага пакарання», «Кошт рэформаў» ды «Хто твой горад Мінск»

Дыскусія «Гендэрная роўнасць: чаму гэта выгадна»?» пройдзе 23 верасня, серада, з 19.00 да 20.00 у Галерэі TUT.BY (Мінск, праспект Дзяржынскага 57, 9 паверх). Для ўдзелу ў дыскусіі неабходная папярэдняя рэгістрацыя па e-mail: [email protected]