ПАДАВАЙСЯ 19 жніўня 2015

Прымаюцца заяўкі на ўдзел у канферэнцыі TED 2016

Прагляды: 2 767

© ted.com
Два разы на год група зацiкаўленых i дзейных людзей цягам тыдня збiрае TED-вопыт i дасягненнi, пра што ўдзельнiкі кажуць “ultimate brain spa” цi “jourmey into the future in the company of those creating it”.

Тэрмін і месца: TED 201615-19 лютага2016, Ванкувер (Канада).

TED выступае за тэхналогii, актыӯнасць i дызайн – тры вобласцi, якiя фармiруюць нашую рэальнасць. TED-канферэнцыя – магчымасць прэзентаваць важныя iдэi i ўзаемазувязь памiж iмi. Фармат канферэнцыi прадугледжвае актыўны тэмп: больш за 50 дакладаў i размоў цягам тыдню, а таксама ранiшнiя i вячэрнiя get-togethers. Магiя TED у тым, што удзельнiкi i дакладчыкi маюць унiкальную магчымасць iнтэрдысцыплiнарнага ўзбагачэння.

Патрабаваннi

Да ўдзелу ў канферэнцыі (са стыпендыяй) запрашаюцца:

-медыя-прадпрымальнiкi;

-актывiсты ў сферы правоў чалавека;

-фатографы ва ўзросце ад 21 да 40 гадоў

з выдатным валоданнем ангельскай мовай.

Фiнансавыя ўмовы

Арганiзатары канфэрэнцыi кампенсуюць выдаткi на авiяпералёт, кошты пераезду да i ад месца канферэнцыi, харчаванне i жыллё.

Падача заяўкі

Працэс падачы заявак уключае запаўненне аплiкацыйнай формы, а таксама адказы на пытанне невялiкага анкентавання. Акрамя гэтага, патрабуюцца 3 рэкамендацыйныя лiсты.

Больш падрабязная iнфармацыя знаходзіцца тут.

Дэдлайн – 20 верасня 2015 г.

Кантактны імэйл [email protected]