Падавайся 13 снежня 2016

ЮНІСЭФ запускае бясплатны анлайн-курс па сацыяльных зменах

Прагляды: 2 947

© VIKTOR HANACEK
Універсітэт Пенсільваніі (ЗША) і Дзіцячы Фонд Арганізацыі Аб’яднаных Нацый (ЮНІСЭФ) запускаюць вялікі анлайн-курс па сацыяльных нормах і зменах. Поўны курс, які складаецца з аднаго тэарытычнага і аднаго практычнага блоку працягам у чатыры тыдні, выкладаецца на англійскай мове. Студэнты, якія паспяхова прайшлі курс, атрымліваюць адзнаку 4.5 за першую і 5.0 за другую, практычную, частку з 5.0 магчымых балаў.

Курс навучае таму, як вымяраць сацыяльныя нормы і чаканні, што стаяць за імі, і як зразумець, ці дыктуюць яны пэўную мадэль паводзінаў. Падчас курсу ідзе абмеркаванне пытанняў, якія стаяць блізка да правоў чалавека, такіх як дзіцячы шлюб, гендэрны гвалт і практыкі санітарыі.

Першая частка курсу прысвечана таму, як адрозніць сацыяльныя нормы ад сацыяльных канструктаў. Гэта вельмі важна для выпрацоўкі эфектыўнай палітыкі, якая б дапамагала выпрацоўваць новыя, карысныя нормы і знішчаць шкодныя.

Другая частка курса разглядае сацыяльныя змены, інструменты, якія дапамагаюць іх уводзіць, а таксама як ужываць атрыманыя ў тэарытычнай частцы курса веды на практыцы.

Сам курс — бясплатны, аднак таксама ёсць і платная версія для тых, хто жадае атрымаць завераны сертыфікат узору Penn-UNICEF.

Зарэгістравацца на першую частку курса можна тут, а на другую — вось тут.