падзеі беларусь 5 красавіка 2018

Кiрстын Барфод. Размова пра фармiраванне жаданняў

Прагляды: 2 672

Кінафестываль «Паўночнае ззянне» запрашае на дыскусію з удзелам прадзюсаркі Кірстын Барфод і беларускіх рэжысёрак, арт-актывістак і медыя пра фармiраванне нашых жаданняў.

Мерапрыемства адбудзецца 24 красавіка ў 20.15 у кінатэатры «Мір». Пачатак прагляду фільма: 19.00.

Старонка мерапрыемства ў Facebook.

Пад час дыскусіі будзе абмеркаваны прагледжаны фільм «Венера» з удзелам прадзюсаркі Кірстын Барфуд. А таксама будуць закранутыя пытанні пра розныя тыпы жаночай ідэнтычнасці, якія існуюць у сучасным свеце.

У працэсе дыскусіі удзельніцы абмяркуюць некалькі асноўных пытанняў:
1) Як масавая кульутра ўплывае на фарміраванне жаданняў? (сэксуальныя жаданні, жаданне выглядаць тым ці іншым чынам, жаданне самарэалізацыі, адчуванне сябе).
2) Якія культурныя прадукты могуць уплываць на фармірванне сэксуальных жаданняў?

Удзельніцы:
Воля Чайкоўская, прадзюсарка, дырэктарка кінафестывалю «Паўночнае ззянне»
Ірына Саламаціна, заснавацельніца праекты «Гендарны маршрут» (Беларусь)
Кірстын Барфуд, прадзюсарка фільма «Венера» (Данія)
Воля Гапеева, паэтка, перакладчыца (Беларусь)

Дыскусія будзе праходзіць на ангельскай і беларускай мовах.

Venus. Let's talk about sex / Венера / 83 хв. / Дакументальны/ 2016
Рэж. Меттэ Карла Т. Альбрэктсан

Дзве рэжысёркi пачынаюць даследаваць свой ўласны сэксуальны досвед з мэтай зразумець жаданне з жаночага пункту гледжання. Каб атрымаць больш шчырых меркаванняў, рэжысёркі вырашаюць зрабіць фільм, якi заснаваны на эратычных успамінах і разважаннях рэальных жанчын. Больш за 100 маладых жанчын прыходзяць на відэа-кастынг у Капенгагене. Неўзабаве праект пераўтвараецца ў сапраўднае навуковае даследаванне жаночых жаданняў, фантазій, думак пра сэкс, сорам, юрлівасць і задавальненне. Гэты фільм – рэдкая магчымасць зазірнуць у патаемныя дзверы жаночай сэксуальнасці.

Месца: к/т МІР.

Пры падтрымцы Moonlightroom.