11 мая 2014

Беларускія гледачы паставілі Аўстрыю на 4-е месца, а журы — у самы канец

Прагляды: 3 106

© http://www.eurovision.tv
На сайце «Еўрабачання» з'явілася інфармацыя, як галасавалі гледачы і журы ў кожнай з краін-удзельніц.

Як выявілася, беларускія тэлегледачы годна ацанілі аўстрыйскую выканаўцу Канчыту Вурст, паставіўшы яе на чацвёртае месца. Больш смс-паведамленняў і званкоў набралі толькі Расія, Арменія і Украіна. А вось журы было нашмат больш кансерватыўным. Пяцёра беларускіх экспертаў паставіла Аўстрыю на 24-е, 25-е, 20-е, 23-е і 22-е месцы адпаведна. У сярэднім гэта 23-е месца.

Падобная сітуацыя адбылася і з галасаваннем у Расіі. Расейцы паставілі Аўстрыю на трэцяе месца, іхняе журы — на 11-е.



Нагадаем, у Капенгагене завяршыўся фінал песеннага конкурсу "Еўрабачанне-2014". Перамогу атрымала прадстаўніца Аўстрыі, спявачка Канчыта Вурст з баладай "Rise Like a Phoenix". Другое месца заняў нідэрландскі дуэт "The Common Linnets". Трэцяе — шведская спявачка Сана Нільсэн, якой букмекеры прарочылі перамогу.

Хто такая Канчыта Вурст?

Спявак Том Нойверт атрымаў шырокую папулярнасць у сцэнічным вобразе Канчыты Вурст. Ідэя пра барадатую жанчыну прыйшла яму ў галаву ў сувязі з тым, што ў падлеткавым узросце ён сутыкаўся з дыскрымінацыяй і цкаваннем.

Вобраз Канчыты Вурст стаў выказваннем у абарону талерантнасці і прыняцця. Том Нойверт заявіў, што хоча, каб новае пакаленне лічыла, што быць самім сабой добра, каб для людзей было важна не тое як выглядае чалавек ці адкуль ён родам, але галоўнае — што гэта за чалавек, каб людзі навучыліся бачыць і шанаваць тое, што ўтоена «за фасадам».

Ён стварыў жанчыну з барадой як яркае выказванне. Як каталізатар для дыскусій пра такія паняцці як «іншасць» і «нармальнасць». Як спосаб данесці сваё пасланне да ўсяго свету так, каб яго немагчыма было не ўбачыць або не пачуць. Таму што знешні выгляд, пол і паходжанне не маюць ніякага значэння, калі гаворка ідзе пра годнасць і свабоду індывіда. «Важны толькі і выключна чалавек, — кажа Том/Канчыта, — у кожнага павінна быць права жыць так, як ён лічыць патрэбным, калі гэта нікому не прычыняе шкоды».

***

Публічны дэбют у вобразе Канчыты Вурст адбыўся ў 2011 годзе, калі Том Нойверт прыняў удзел у кастынг-шоу тэлекампаніі ORF Die große Chance. У 2012 годзе ён заняў другое месца ў нацыянальным адборы на «Еўрабачанне 2012».

10 верасня 2013 года было абвешчана, што Канчыта Вурст будзе прадстаўляць Аўстрыю на конкурсе песні «Еўрабачанне 2014». Гэта рашэнне аўстрыйскай нацыянальнай тэлекампаніі ORF выклікала спрэчкі ў краіне. Праз чатыры дні пасля абвяшчэння рашэння ORF больш чым 31000 чалавек прагаласавалі супраць гэтага на старонцы «Anti – Wurst» у Facebook. У кастрычніку Міністэрства інфармацыі Беларусі атрымала петыцыю, якая заклікала тэлеканал БТРК выразаць выступ Вурст з вяшчання Еўрабачання. У петыцыі заяўлялася, што гэты выступ можа ператварыць Еўрабачанне «у рассаднік садаміі». У адказ прадстаўнік Еўрабачання прыгразіў выключэннем Беларусі з конкурсу. Сама Канчыта Вурст заявіла, што была гатовая да негатыўнай рэакцыі на сваю перамогу, але адзначыла , што многія людзі, якія мелі прадузятасці супраць яе, пазьней ад іх адмаўляліся. Яна сказала, што ведае, што барадатая жанчына здзіўляе і абурае шэраг людзей , аднак, тым самым гэта дае магчымасць абмеркаваць дадзеную праблему і задумацца пра прыроду ксенафобіі.

Ідэнтычнасць

Беларускія гледачы паставілі Аўстрыю на 4-е месца, а журы — у самы канец


Паводле афіцыйнага сайту робіцца адрозненне паміж артысткай Канчытай Вурст і прыватнай асобай Томам Нойверт і падкрэсліваецца, што гэта два самастойных чалавекі з уласнымі лёсамі, але «якія працуюць у зладжанай камандзе» і «выступаюць разам за талерантнасць і супраць дыскрымінацыі».

У прэсе Тома Нойверта часта называюць трансгендэрам, трансвестытам і драг-Куін. Сам ён заявіў у інтэрв'ю: «Я патрабую павагі і патрабую, каб, калі я выступаю ў вобразе фраў Вурст, да мяне так і звярталіся».

Згодна з псеўдабіяграфіяй, Канчыта Вурст нарадзілася ў гарах Калумбіі, недалёка ад Багаты, і правяла сваё дзяцінства ў Германіі. У інтэрв'ю 2011 Канчыта Вурст заявіла, што была названая ў гонар сваёй бабулі, а таксама назвала імя свайго бацькі — Альфрэд Кнак фон Вурст. У тым жа годзе Канчыта Вурст сумесна з танцоўшчыкам бурлеска Жакам Патриаком далі інтэрв'ю, у якім яны абвясцілі, што жанатыя ўжо чатыры гады.

Паводле інфармацыі nn.by, euraradio.fm, gayrussia.eu, svoboda.org, news.at, conchitawurst.com, oe24.at