27 сакавіка 2014

Беларусь адмовілася ад байкоту «барадатай жанчыны»

Прагляды: 2 720

Нягледзячы на тое, што частка беларусаў выступіла супраць аднаго з канкурсантаў, Канчыты Вурст з Аўстрыі, «Еўрабачанне» пакажуць без цэнзуры ў наўпроставым эфіры.

Раней аўтары байкоту склалі петыцыю, у якой патрабавалі забараніць трансляцыю песеннага конкурсу з прычыны ўдзелу ў ім трансвестыта. Галоўным абгрунтаваннем быў выгляд артыста, які нібыта прапагандуе непрымальны для беларускага грамадства лад жыцця. Падпісанты абвінавацілі арганізатараў «Еўрабачання» у «расадніцтве садаміі». Аднак петыцыю падпісалі ўсяго 1500 асобаў.



Паводле статуту «Еўрабачання», мерапрыемства мусіць транслявацца на тэрыторыі краіны-ўдзельніцы з пачатку і да канца. Таму адмова ад трансляцыі магла прывесці да аўтаматычнай дыскваліфікацыі Беларусі не на адзін год.