У памяць аб загінулых у Арланда

Прагляды: 2 987

У памяць аб загінулых у Арланда
© Joshua Lim / Orlando Sentinel

У нядзелю 12 чэрвеня ля 50 чалавек былі забітыя і 53 атрымалі цяжкія пашкоджанні ў выніку страляніны ў начным квір клубе ў Арланда, Флорыда, ЗША. Злачынца здзейсніў атаку на наведні_ц адмысловай вечарыны «Высокаякасная лацінская субота», якая ладзілася ў межах месяцу гонару ЛГБТКІ+ супольнасці, які адзначаецца цягам чэрвеня па ўсіх Злучаных штатах.

Мэйнстрым медыя адразу ж назвалі страляніну «тэрарыстычным актам», факусуючыся на рэлігійнай ідэнтычнасці злачынцы. Ідэнтычнасці пацярпелых і забітых — пераважна небелых ЛГБТКІ+ людзей — адыйшлі ў журналісцкіх матэрыялах і прамовах палітыкаў на другі план, і ўзгадваюцца пераважна ў дыскусіях адносна ўзмацнення мілітарысцкага рэжыму. У той час як сукупнасць праблем, якія з’яўляюцца кантэкстам дадзенай трагедыі, — сістэма няроўнасці, культура гвалту, практыкі дыскрымінацыі і нянавісці, якія падтрымліваюць эканамічныя і сацыяльныя прывілеі пэўных груп людзей — абмяркоўваецца выключна ў альтэрнатыўных медыя і пераважна сярод прадстаўнікоў і прадстаўніц ЛГБТКІ+ супольнасці, актывіста_к і даследчы_ц.

Мы пераклалі відэазварот прадстаўні_ц небелай ЛГБТКІ+ супольнасці ЗША у сувязі з асвятленнем страляніны ў Арланда ў медыя і каментары карыстальнікаў з сацыяльнай сеткі Фэйсбук.

Як Вы зменіце гісторыю страляніны #PulseOrlando?

«Масавая страляніна ў тэматычным Latinx[гендарна нейтральнае абазначэнне лацінаамерыканскіх ідэнтычнасцяў - рэд.]квір начным клубе — гэта найгоршы выпадак такога кшталту ў гісторыі ЗША з часоў Бойні на ручаі Вундзед-Ні (Wounded Knee)[1890 г., апошняе буйное ўзброенае сутыкненне паміж індзейцамі лакота і войскам ЗША. Адна з апошніх бітваў Індзейскіх войнаў, пад час якой загінулі каля 300 чалавек, мужчыны, жанчыны і дзеці лакота. У стварэнні некарэктнага і папросту няслушнага вобразу індзейцаў найвялікшую ролю адыгралі медыя – рэд.].Страшна сумна. Медыя, прадказальна, выкарыстоўваюць гэтую сітуацыю, каб раздзьмуць агонь страху і Ісламафобіі, замест таго, каб узяцца за праблему кантролю над агнястрэльнай зброяй у культуры, якая праслаўляе гвалт».

— Габрыель ля Ру (Gabrielle Le Roux), квір фемінісцкая мастачка, Паўднёвая Афрыка



Мы,[Familia: Trans Queer Liberation Movement - рэд.] запыталіся ў людзей з транс і квір камьюніці, што яны думаюць наконт страляніны ў Арланда.

«Тое, што адбылося ў Арланда, — не нова. Бо ў нас, небелых людзей[«people of color» - тэрмін, які выкарыстоўваецца для пазначэння ідэнтычнасцей небелых людзей у ЗША, каб падкрэсліць агульны вопыт расавай дыскрымінацыі, расізму, з якім сутыкаюцца прадстаўні_цы розных груп - рэд.], ужо ёсць гісторыя ў ЗША — гісторыя грэбавання, гісторыя зняволення, гісторыя эксплуатацыі, гісторыя крыміналізацыі і гвалту. Гэта тое, што сёння адбылося».

«Гэты напад рыхтаваўся гадамі, ў яго аснове — тысячы і тысячы год ціску і гвалту, накіраванага супраць небелых квір і транс PoC. Медыя будуць выкарыстоўваць цэтлікі, накшталт «тэрарызм» і іншыя, каб адвесці нас ад разумення таго, што нашая культура і інстытуцыі, такія як медыя, адукацыя, турмы, насамрэч саўдзельнікі гэтай атакі. І саўдзел іх прыводзіць да таго, што нашыя целы кожны дзень падвяргаюцца рызыцы: як ў нашых уласных дамах, так і ў публічнай прасторы, на вуліцы».

«Нам, транс* i квiр небелым людзям, трэба ўбачыць тое, што адбылося ў Арланда. Як напамiн пра тое, як нашая чалавечая годнасць, нашыя жыццi звязаныя з вызваленнем Чорных людзей, людзей, якiя вызнаюць Iслам, жанчын, трансгендэрных людзей. Калі не працаваць з гэтымі супольнасцямі, мы не можам рухацца наперад у барацьбе з дамінаваннем белых («белым супремасізмам»), патрыярхатам. І калі мы кажам Latinx [гендарна нейтральнае абазначэнне лацінаамерыканскіх ідэнтычнасцяў - рэд.] мы кажам пра азіят_ак, чорных людзей, мусульман_ак, карэнных амерыкан_ак і г.д., мы адна культура з вельмі разнастайным вопытам».

Мы павінны спыніць гэта, бо нельга вінаваціць адну канкрэтную групу. Гэта сістэма, якая стварыла гэты гвалт, паколькі каланізацыя пачалася больш за 500 гадоў таму.

Як Вы зменіце гісторыю страляніны #PulseOrlando?

У памяць аб загінулых у Арланда 12 чэрвеня 2016 года.


Каментары з сацыяльнай сеткі Facebook:

«Як квір і транс асобы мы мусім адмовіцца ад уцягвання ў вайну з тэрорам, якая цяпер будзе весціся ад нашага імя. Мы не можам дазволіць сабе стаць вокладкай імперыялізму Злучаных штатаў. Наш заклік да забароны агнястрэльнай зброі мусіць пачынацца з раззбраення вайскоўцаў і паліцыі».

— Крэйг Уілс (Craig Willse), дацэнт факультэта культурніцкіх даследаванняў у George Mason University, даследчык, ЗША

У памяць аб загінулых у Арланда
© Joshua Lim / Orlando Sentinel

«Я ў жаху ад рэакцыйных адказаў на гвал і страту ў Арланда, якія раздзіраюць сэрца. Не магу бачыць, як страчаныя жыцці квір і транс людзей выкарыстоўваюцца, каб апраўдваць паліцыю і турмы, вайну з тэрорам і рэформу па кантролю над агнястрэльнай зброяй, якая ў сапраўднасці не тычыцца вытворчасці агнястрэльнай зброі, выкарыстання зброі паліцыяй, кашмару ўзброенага імперыялізму Злучаных штатаў.
Квір прастора бясцэнная. Дасылаю любоў і ўдзячнасць барам, клубам, хатнім вечарынам, сходам, паркам, бальнічным палатам, турэмным камерам, завуголлям і вулічным прытулкам, дзе квір і транс людзі знаходзяць адно адно, выжываючы і падтрымліваючы адно адно ў смутку».


— Дзін Спэйд (Dean Spade), транс актывіст, пісьменнік і настаўнік, ЗША

У памяць аб загінулых у Арланда
© Chris O'Meara

«Ни одной толковой новости на русском не нашла, BBC пишет «мотив неизвестен». Мотив произошедшего в Орландо массового расстрела в гей-клубе известен, он — гомофобия. Отец стрелявшего Омара Матина рассказал, что тот недавно увидел двух целующихся парней на улице и был разозлен этим фактом. Вот так, увидел двух целующихся людей — застрелил 50 человек. Зарубите себе на носу, запишите на лбу — гомофобия убивает. Гомофобия убивает. Гомофобия убивает. Каждое ваше «пускай сидят дома», «зачем выставлять напоказ», «я вообще не против геев, но...», «а зачем им прайды», «а почему нет гетеро прайда» (скажите спасибо судьбе за то, что вам не нужны прайды), «а что я скажу своим детям», каждое ваше гомофобное оскорбление, каждая гомофобная шуточка, ваше равнодушие, ваша ненависть, ваша нетерпимость добавляют еще топлива в огонь гомофобной культуры, гомофобного общества в котором мы все, абсолютно все живем. Прекратите убивать нас».

—Даша Рамановіч, праект MAKEOUT, Беларусь