Квір-кінафэст — гэта падзея. У некаторым сэнсе — гэта перформанс ЛГБТК-ідэнтычнасцяў і супольнасцяў, прадстаўленне разнастайных кінематаграфічных практык і палітык.
Пачынаючы з 1977 года (калі Міжнародны ЛГБТ-кінафэст у Сан-Францыска адбыўся ўпершыню), квір-кінафэсты сталі ладзіцца па ўсім свеце, ствараючы магчымасць для дыстрыбуцыі і папулярызацыі фільмаў, якія прысвечаныя квір- і ЛГБТК-тэмам і якім складана трапіць у мэйнстрым-кінатэатры.
Сваю ідэалогію, арганізацыйныя і праграмныя асаблівасці квір- і ЛГБТ-кінафэсты запазычылі ў пэўнай ступені з фемінісцкага руху і руху за грамадзянскія правы (чорнага («black»), небелага («non-white») насельніцтва ЗША). Гэтыя сацыяльна-палітычныя рухі бяруць свой пачатак у 1960-х гг. і з тых часоў фармуюць асноўныя палажэнні (глабальнага) ідэнтытарнага актывізму (куды адносіцца і ЛГБТ-актывізм), сярод якіх, апроч іншых, — неабходнасць/непазбежнасць рэпрэзентацыі, бачнасці.
Квір-кінафэсты — гэта месцы, дзе можна пабачыць нестэрэатыпізаваныя, пазітыўныя вобразы нонканформных ідэнтычнасцяў, вобразы, якія адсутнічаюць у мэйнстрым-медыя. Акрамя функцыі контр-рэпрэзентацыі, фэсты маюць таксама перфарматыўнае значэнне для супольнасці, бо людзі збіраюцца разам, каб убачыць сябе на экране і падтрымаць кіно і яго вытворцаў, якія прадстаўляюць, робяць бачнымі ЛГБТК-індывідаў і супольнасц_і.
Але ЛГБТ/К-кінафэсты рызыкуюць зрабіцца ахвярамі ўласнага поспеху: перайманне мэйнстрымавай культурніцкай логікі (патрыярхальнай, гома/гетэранарматыўнай), з аднаго боку, відавочна супярэчыць іх ідэалогіі, а з іншага – забяспечвае іх (арганізацыйнае) выжыванне.
У сітуацыі нарастальнай камадыфікаванасці культуры, якая грунтуецца на індывідуалізацыі, дыверсіфікацыі і нішавым маркетынгу, ЛГБТК-кінафэстам неабходна сачыць за тэндэнцыямі апрапрыяцыі і ўзурпацыі, якія ўласцівыя мэйнстрым-культуры. Гэта стварае патрэбу ў зваротным пера-вызначэнні разнастайных норм і прынцыпаў як у галіне ЛГБТК палітык, так і ў сферы (квір) кіно.
Для нас важна, што Фестываль квір-кіно і анімацыі «meta-» (meta-queerfilmfest) грунтуецца на ідэях інтэрсекцыянальнага фемінізму, гарызантальнай арганізацыі працы і стварэння бяспечнай прасторы для (рэ)прэзентацыі, абмеркавання і супрысутнасці людзей, якія тым альбо іншым чынам суадносяць сябе з ЛГБТК-супольнасцямі, практыкамі, палітыкамі. Мы разумеем візуальнае неад’емнай часткай фармавання значэнняў і меркаванняў, з якіх канструюецца рэчаіснасць. Кіно для нас — не толькі кантэйнер гэтых значэнняў, але і магчымасць па-іншаму бачыць, адчуваць, думаць — наблізіцца да вопыту другога чалавека, вопыту, які, магчыма, толькі «ў кіно» і адкрываецца нам ва ўсёй сваёй складанасці і шматвымернасці. Менавіта таму фэст зрабіўся пляцоўкай для супольнага прагляду фільмаў, публічных дыскусій, майстар-класаў, лекцый і выставы. Салідарнасць дасягаецца праз узаемныя дзеянні, абмеркаванні дзякуючы магчымасці выказацца і пачуць іншыя, (ад)розныя галасы.
Мы вельмі спадзяемся, што фестываль зможа зрабіцца адным з каталізатараў развіцця ЛГБТ/квір-кінематографа ў краінах, якія былі ў складзе СССР альбо ў сацыялістычым блоку. Асабліва нам хочацца верыць, што праграма ўжо наступнага «meta-» будзе напалову складацца з фільмаў, якія рэпрэзентуюць кантэксты жыцця ЛГБТК-індывідаў у Беларусі, Расіі, Украіне, Малдове, Казахстане... і ставяць пад пытанне не толькі гетэранарматыўнасць, патрыярхат, але і гоманарматыўнасць, трансфобію, расізм, эйджызм... — уладныя дачыненні, якія забяспечваюць функцыянаванне гэтых практык.
«Мы верым, што ЛГБТ/К-кінафэсты з’яўляюцца «жывымі архівамі» — яны ствараюць і дакументуюць ЛГБТК-гісторыі пэўнага горада (а магчыма, і пэўнай сям’і, вёскі), краіны, рэгіёна — «глабальную гісторыю» ЛГБТ/К. І мы вельмі хочам, каб гэтыя гісторыі гучалі і ў Беларусі»
Андрэй
Два года назад казалось, что в Минске для ЛГБТК не осталось ничего, кроме бетонных стен нравов, квартир и социальных сетей. Долгое время я жил, смотря в окно европейского и американского кино, успокаивая себя тем, что другая жизнь возможна. И я рад, что сейчас благодаря Meta-фестивалю и фестивалю DOTYK дверь этой комнаты приоткрыта.
Міла
Насамрэч гэта быў вялікі чэлендж, таму што мы ніколі не арганізоўвалі фестывалі. З чаго наогул пачынаць, чым займацца? Два тыдні мы змарнавалі толькі на тое, каб прыдумаць назву. Было шмат варыянтаў, але ў выніку паўстала «meta-» як нешта касмічнае, усёабдымнае. Адначасова слова сугучнае і з беларускай «мэтай». У гурта IAMX у песні «The Stupid, The Proud» ёсць радок: «Queer is the universe». Я паставіла яе камандзе — і ўсе загарэліся, асабліва Нік Анціпаў, наш дызайнер: яму спадабалася гэтая гульня касмічнага. Так была знойдзеная тэма афармлення сайта.
Наступным этапам быў пошук фільмаў. Мы пачалі ў лютым, атрымалі больш за 900 карцін і арганізавалі 10 спецпаказаў у нашым кінаклубе, каб адабраць самыя цікавыя разам. У выніку атрымаўся спіс, які мы разбілі на тры блокі, што адпавядаюць розным тэмам.
Андрэй
Meta-фестиваль для меня стал логичным продолжением киноклуба MAKEOUT, его кульминацией: хотелось разделить этот опыт с большим количеством людей, увидеть и услышать их. Слово «meta» для меня стало ассоциироваться с попыткой перепрыгнуть через устоявшиеся категории (именно за это мне симпатично и слово «квир»), через архаичные нравы и взгляды. И для меня стало очень важно, что этот прыжок я совершил не один, а вместе со всей командой фестиваля.
Наста
Яшчэ на першым этапе падрыхтоўкі (прагаворванне канцэпцыі і выбар назвы) мне вельмі адгукнулася ідэя пра тое, што гэта не проста мерапрыемства або шэраг мерапрыемстваў – гэта яшчэ і прастора, дзе кожны і кожная змогуць адчуваць сябе камфортна або нават не толькі камфортна, па-рознаму, але ў любым разе гэта інклюзіўная прастора, дзе ты існуеш, дзе для цябе ёсць месца. Тут вельмі дарэчы слоган фестывалю: «Большасці не існуе: важны кожны». Для мяне ён як бальзам на сэрца. У гэтых словах для мяне таксама з’яўляецца прастора, адчуванне, што я маю права быць, што мая ідэнтычнасць не будзе адмаўляцца, што няма ніякага агульнага (гетэрасэксуальнага, або жаночага, або любога іншага ўніверсальнага вопыту), а ёсць разуменне, што ўсе мы розныя, і важны кожн_ая. Пры гэтым вельмі важнае і прыемнае пачуццё таго, што ёсць штосьці, што нас яднае. Адным з самых яркіх і запамінальных момантаў фестывалю быў флэшмоб з ліхтарыкамі. Калі на экране з’яўляецца фраза: «Я хачу, каб фемінізм перамог», — і ўся зала проста ўзрываецца… Да слёз. Вельмі каштоўнае перажыванне еднасці і адчуванне таго, што ў цябе ёсць падтрымка.
Андрэй
Мы не только попытались преодолеть гендерную бинарность, но и рискнули работать горизонтально, бросая вызов одной из основ патриархального мира — иерархии. Работа в этом направлении нам до сих пор дается нелегко и ее едва ли можно было назвать гладкой во время фестиваля. Что придает ей, тем не менее, еще большую ценность.
Мы не разделяли работу на приятную и неприятную, плохую или хорошую, важную или второстепенную: вклад каждо_й был одинаково ценен и уместен. В итоге три дня фестиваля стали для меня пространством свободы и гордости за эту свободу — я увидел тот Минск, в котором хотел бы жить, и убедился, что он может быть таким.
Наста
Гэта была неверагодна радасная падзея, але фонам я адчувала шмат суму. Я думала пра тое, якім бы было маё жыццё, калі б у свой час я мела магчымасць пабачыць штосьці такое, наведаць мерапрыемства, падобнае на meta-fest, у тыя часы, калі я шукала кам’юніці, пабачыць столькі аднадумцаў разам. Мне вельмі шкада, што такой магчымасці не было. Я думаю, што важна перажыць сум, боль і злосць, якія ўзнікаюць з гэтай нагоды… Напэўна, у праграме такіх фестываляў я б таксама хацела бачыць нейкія варкшопы, мерапрыемствы, на якіх было б магчымым прагаворванне гэтай траўмы — каб і для гэтага таксама было месца.
Яшчэ мяне ўразіў момант, калі падчас мерапрыемстваў, пасля заканчэння лектарскай часткі, людзі пачыналі гаварыць вельмі асабістыя рэчы пра ўласны досвед — і гэта было неверагодна. Я думаю, што гэта сведчыць пра тое, наколькі атрымалася стварыць бяспечную прастору, дзе людзі адчувалі сябе ў бяспецы і маглі гаварыць пра асабістыя рэчы.
Фота — Артур Маталянец