30 снежня 2016

Гендарны дайджэст 2016: як гэта было

4 644
Пад навагоднія святы хочацца азірнуцца назад — і ў той жа час паглядзець наперад. Дзеля гэтага мы ўжо трэці год запар выпускаем пералік самых значных падзей Беларусі ў кантэксце гендара і сэксуальнасці, каб яшчэ раз упэўніцца — нішто не стаіць на месцы.


Пачала дзейнасць арганізацыя «Яе правы»
Дзе: Беларусь
Калі: 19 лютага
Падрабязнасці: «Её права»: правовая помощь женщинам

Гендарны дайджэст 2016: як гэта было
© Фото Nollaig Lou / На фатаздымку ўдзельніцы праекта «Яе правы» стаяць на фоне белай сцяны. Злева направа: Ліля, Оля, Саша. Ліля разгорнута на тры чвэрці да камеры, на ёй блакітны джынсавы пінжак і шэрая спадніца. Правая рука трымае локаць левай рукі. Цёмныя валасы да плячэй распушчаныя. Яна мякка ўсміхаецца. Оля стаіць у цэнтры бокам, павярнуўшыся тварам да камеры. На ёй светлая кашуля і светлыя джынсы, цёмныя валасы сабраныя ў пучок. Твар Олі засяроджаны. Саша стаіць справа, разгарнуўшыся да камеры. На ёй белая майка без рукавоў і цёмна-сінія джынсы, светлыя валасы ніжэй за плечы распушчаныя. Правая рука ляжыць на поясе, левая - у кішэні. Саша адкрыта ўсміхаецца.

Радаснай навіной стала з’яўленне «Цэнтра па прасоўванні правоў жанчын «Яе правы» — беларускай некамерцыйнай арганізацыі, місіяй якой з’яўляецца ўмацаванне патэнцыялу жанчын і дзяўчынак праз выкараненне дыскрымінацыі па прыкмеце полу і прасоўванне іх правоў і інтарэсаў. Асноўны напрамак дзейнасці арганізацыі — гэта прадастаўленне бясплатнай і канфідэнцыйнай інфармацыйна-прававой дапамогі. Патройнае ўра!


Другі квір-фествываль «Дотык»
Дзе: Мінск, Корпус8
Калі: 19—28 лютага
Падрабязнасці: Квир-фестиваль DOTYK-2016

Гендарны дайджэст 2016: як гэта было
Ілюстрацыя-калаж. На шэрым фоне ў правай палове ілюстрацыі змешчаны светла-шэры вялікі круг, у цэнтры якога невялікае ўзвышэнне больш цёмнага колеру. Выява кругу нагадвае адначасова планету і чалавечую грудзь. У левым правым куце ілюстрацыі светлымі літарамі напісана: "#KORPUS8 Праспект Машэрава 9, корп.8 www.dotyk.by". Па цэнтры илюстрацыі чорнымі літарамі напісана: "ДОТЫК", справа ад слова ДОТЫК белымі маленькімі літарамі напісана: "квір-кіна фестываль", знізу - "Дакранайся" і "Далучайся". У верхнім правым куце - лічба "18+". Знізу - лагатып "Дотыка" і лічбы "19.02, 28.02".

Квір-фестываль «Дотык» ужо другі раз адбыўся ў Мінску. Праграма фестывалю ўключала ў сябе выставу, вечарыны, кіно, лекцыі, воркшопы, дыскусіі, гульню, — і ўсё гэта на працягу 10 дзён. Другі «Дотык» запомніўся нам Мішам Бадасянам і дыскусіяй пра квір-вечарыны. Мы ведаем, што арганізатр_кі цяпер рыхтуюцца да трэцяга фэсту. Прадчуваем!


Скончыў дзейнасць праект «Ідэнтычнасць» і пачаў дзейнасць праект «Ідэнтычнасць і права»
Дзе: Мінск
Калі: люты і снежань
Падрабязнасці: Инициативная группа "Идентичность и право"

Гендарны дайджэст 2016: як гэта было
Ілюстрацыя. Камп'ютарная графіка. На чорным фоне ў верхняй частцы ілюстрацыі намаляваны белы вянок.
Па переметры белага кальца размешчаны белыя лісцікіі і рознакаляровыя рысачкі паміж імі. Пад вянком
праведзена доўгая белая лінія, пад ёй белымі літарамі напісана "Identity".

У пачатку гэтага года з сацсетак праекта «Ідэнтычнасць» (раней — «Гей-Беларусь») стала вядома пра заканчэнне дзейнасці праекту. У канцы года частка былой каманды «Ідэнтычнасці» абвесціла пра з’яўленне новага праекту — «Ідэнтычнасць і права». Ініцыятыва плануе займацца праваабарончай, псіхалагічнай і адукацыйнай дзейнасцю, накіраванай на ЛГБТ, а таксама «усіх, чыя сэксуальная і/ці гендарная ідэнтычнасць і/ці самавыяўленне ставіць іх за межы гендэрна-нарматыўнага мэйнстрыму». Зычым праекту паспяховай дзейнасці!


Запуск кніжнага клуба MAKEOUT
Дзе: Мінск
Калі: 2 красавіка
Падрабязнасці: Книжный клуб MAKEOUT

Гендарны дайджэст 2016: як гэта было
Ілюстрацыя-калаж. Фон - фотаздымак, на якім у некалькі радоў стаяць кнігі, верхняя палова фотаздымку размытая. Паверх фотаздымка па цэнтры накладзены надпіс карычневымі літарамі: "Книжный клуб MAKEOUT"

Разам з Gender Library i «МОЦ «Фиальта» мы запусцілі кніжны клуб.
Кніжны клуб MAKEOUT — гэта месца, дзе мы ўсе разам знаёмімся з асновамі гендэрнай тэорыі, чытаем класічныя фемінісцскія тэксты, а таксама мастацкую літаратуру, якая кранаецца тэмаў цялеснасці, сэксуальнасці і (не)нарматыўнасці.

Мы сустракаемся 2 разы на месяц і абмяркоўваем прачытаныя артыкулы ці часткі кніг.
Калі табе цікавая фемінісцкая тэорыя, але незразумела, з чаго пачаць — сачы за нашымі навінамі! У 2017 кніжны клуб працягне сваю дзейнасць. Далучайся!


Апублікаваны заклік да салідарызацыі супраць гамафобіі ў публічнай прасторы Мінска
Дзе: MAKEOUT.by
Калі: 15 чэрвеня
Падрабязнасці: Заклік да салідарызацыі супраць гамафобіі ў публічнай прасторы Мінска

© ‘The internal world of solitude’ by Gabriel Isak
© ‘The internal world of solitude’ by Gabriel Isak / Фотаздымак. Па цэнтры здымка стаіць чалавек цалкам адзеты ў чорнае. На яго шыі павязаны чорны
шалік, які абвязвае вочы чалавека таксама, канец шаліка ўздымаецца ў неба. Чалавек стаіць на фоне пустога, абсалютна белага зімовага пейзажу.

Альтэрнатыўныя публічныя прасторы даюць нам магчымасць быць бачнымі па-за межамі Iнтэрнэту, спрыяюць узнікненню і пашырэнню сацыяльных сувязяў. На жаль, не ўсе пляцоўкі прытрымліваюцца палітыкі адкрытасці, якую самі ж дэкларуюць.

Мы заклікалі неабыякавую грамадскасць, арганізацыі, ініцыятывы і прадстаўні_ц ЛГБТК-супольнасці ўcтрымацца ад наведвання прасторы «Верх» і любых форм супрацы з ёй да публічных выбачэнняў з нагоды гамафобных і сэксісцкіх выказванняў яе супрацоўніка і зацвярджэння і публікацыі выразна акрэсленай, прапісанай і гарантаванай антыдыскрымінацыйнай палітыкі прасторы. Ні першага, ні другога, на жаль, не адбылося.


Выпуск брашуры «Квір-гісторыя Беларусі другой паловы ХХ стагоддзя»
Дзе: Мінск
Калі: 21 ліпеня
Падрабязнасці: Прэзентацыя брашуры “Квір-гісторыя Беларусі другой паловы ХХ стагоддзя”

Гендарны дайджэст 2016: як гэта было
Выява вокладкі брашуры. Зверху вокладкі на белым фоне напісана ў тры радкі: "Квір-гісторыя Беларусі другой паловы ХХ стагоддзя: спроба набліжэння". Па цэнтры вокладкі змешчаныя 5 кавалкаў каляровых фотаздымкаў горада. Да фотаздымкаў выкарыстаны эфект "сепія", на цэнтральным фотаздымку - чырвоны тралейбус "№2".


Надзвычай важная падзея, бо гэта — першае гістарычнае выданне на тэму гомасэксуальнасці ў Беларусі. Брашура выйшла накладам у 600 асобнікаў, у яе стварэнні прымала ўдзел даследчая група ў складзе Уладзіміра Валодзіна, Тані Сяцко, Кацярыны Борсук і Наталлі Манькоўскай. Распаўсюджваецца брашура бясплатна. Дарэчным фонам для прэзентацыі стала выстава QAI/BY, якая праходзіла ў галерэі «Ў».
Дарэчы, выданне можна спампаваць вось тут або ўзяць пачытаць папяровы асобнік у нашай бібліятэцы.


Флэшмоб #ЯнеБоюсьСказать (#ЯнеБоюсяСказати, #ЯнеБаюсяСказаць)
Дзе: інтэрнэт
Калі: ліпень—жнівень
Падрабязнасці: По следам акции #янебоюсьсказать: реакции интернет-СМИ на флеш-моб

Гендарны дайджэст 2016: як гэта было
© A Story Of Trauma And Fear By Marta Zgierska / Фотаздымак. Па цэнтры фотаздымка стаіць голы чалавек, павернуты спіной да камеры.
Галава з сярэдняй даўжыні каштанавымі валасамі апушчаная ўніз. Усё цела чалавека абвешанае драўлянымі крэсламі без сядушак.

Украінская журналістка Анастасія Мельнічэнка распачала флэшмоб 5-га ліпеня. Ідэя сталася надзвычай папулярнай і хутка не толькі ўкраінскі, але і беларускі і рускі сегменты сацыяльных сетак былі ахопленыя тысячамі гісторый гвалту — фізічнага і псіхалагічнага. Верагодна, вы чыталі ці нават, магчыма, падзяліліся сваёй гісторыяй.


Пачаў дзейнасць праект «Здольная»
Дзе: Мінск
Калі: 1 жніўня
Падрабязнасці: «Здольная»: павер ва ўласныя сілы

Гендарны дайджэст 2016: як гэта было
Ілюстрацыя. Фонам – хаатычныя разводы фарбы: белы, пурпурны, фіялетавы і ружовы колеры. У цэнтры – рамка, унутры якой напісанае ў 3 радкі слова “Здоль-на-Я”.

«Здольная» — сацыяльна-спартыўны праект для жанчын. Пры гэтым пад «жанчынамі» маюцца на ўвазе «ўсе людзі, якія ідэнтыфікуюць сябе як дзяўчына/жанчына і/або якія маюць досвед жаночай сацыялізацыі», і за гэтае тлумачэнне асобны дзякуй арганізатаркам.
Мэта праекта — заклікаць жанчын быць больш актыўнымі: займацца фізкультурай і спортам, незалежна ад узросту, камплекцыі, сацыяльнага статусу ды іншых распаўсюджаных перашкодаў. Пры гэтым праект не накіраваны на памяньшэнне вагі.

Мы ўжо наведалі некалькі заняткаў, а ты?


Пачатак заняткаў Wen-do у Беларусі
Дзе: Мінск
Калі: 27 жніўня
Падрабязнасці: Wen-Do в Беларуси

Гендарны дайджэст 2016: як гэта было
Iлюстрацыя. На шэра-блакітным фоне горада стаяць пяць жанчын — яны рознага ўзросту, апранутыя па-рознаму. Жанчына па цэнтры сядзіць у інвалідным вазку, на ёй майка фіялетавага колеру з выявай знаку трансгендернасці. Зверху подпіс чорным і цёмна-блакітным: «ОО Радислава. Женская самооборона / Ассертивность Wen-do в Беларуси». Знізу подпіс буйным сінім шрыфтам: «Сила. Безопасность. Сестринство».

Назва Wen-Do паходзіць ад спалучэння ангельскага «women» — «жанчына» і японскага «do» — «дарога» і літаральна значыць «Дарога жанчын». Гэта комплекс самаабронных і асертыўных тэхнік, створаны жанчынамі і для жанчын. Ён уключае ў сябе інфармацыю пра гендар і сацыялізацыю, механізмы прыгнёту і гвалту ў патрыярхатным грамадстве (у якім, нагадваем, мы і жывем). Методыка Wen-do была распрацаваная ў 70-ыя ў Канадзе і хутка набрала папулярнасць у Еўропе. Галоўныя мэты Wen-do: узмацненне пачуцця жанчынай уласнай годнасці, паляпшэнне іх магчымасці абараняцца ад фізічнага, псіхалагічнага, сэксуальнага, эканамічнага гвалту.

Заняткі Wen-do ў Мінску заарганізаваныя ГА «Радыслава», на сёння іх прайшло ўжо трынаццаць. Сачы за навінамі праекту, калі таксама хочаш пракачаць скіл абараняць сябе.


Выстава і цыкл публікацый пра фемінітывы
Дзе: Мінск / інтэрнэт
Калі: жнівень — верасень
Падрабязнасці: Выставка «Колежанка»

Гендарны дайджэст 2016: як гэта было
Фота-калаж. На шэра-карычневым фоне надпісы белым і шэра-чорным: «Ты не можешь быть той, кого нет», «Выставка "Коллежанка"».

Выстава «Калежанка» стала важнай падзеяй, у тым ліку і таму, што акрамя выставы як такой — гэта была яшчэ і нагода паразмаўляць пра феномен фемінітываў. А такіх ахвотных сёлета было вельмі шмат. Прымеркаваныя да выставы, матэрыялы на тэму фемінітываў выходзілі тут, тут і тут. Выказваліся досыць палярныя маркаванні, але, калі мы бачым, як актыўна фемінітывамі карыстаюцца нашыя сябр_оўкі з 34MAG.NET, альбо калі трапляеш на фемінітыў на Citydog.by, — вока радуецца! Мы верым, што гэтая тэндэнцыя паволі будзе падхоплівацца і іншымі беларускімі рэсурсамі, а пакуль нагадваем, што галоўнае тут — не колькасць жаночых канчаткаў у словах, а разуменне, навошта гэта трэба.


Прадстаўлены маніторынг мовы варожасці
Дзе: Мінск / інтэрнэт
Калі: 23 верасня
Падрабязнасці: Отчет по мониторингу «Освещение ЛГБТ-тематики в беларусских СМИ за период 01.07.2015-30.06.2016»

Гендарны дайджэст 2016: як гэта было
Фатаграфія. Чорна-шэры размыты фон, злева бачны кавалачак неба, залітага сонцам. На зямлі ляжыць шкляны шар, яго паверхня пакрыта ледзянымі ўзорамі. © Frozen in a Bubble by Angela Kelly

Ініцыятыўная група «Журналісты за талерантнасць» правяла чарговы гадавы маніторынг асвятлення ЛГБТ-тэматыкі на сайтах 36 беларускіх СМІ. Асноўнымі інфанагодамі пісаць пра ЛГБТ у ліпені 2015 — чэрвені 2016 сталі тэракт у Арланда, справа Пішчэўскага, справа аб збіцці на глебе гамафобіі ў Мінску, легалізацыя аднаполых шлюбаў у ЗША. Вынікі маніторынгу адрозніваюцца ад папярэдніх, дзе было відавочна, што большасць рэдакцый узгадвае пра ЛГБТ толькі напярэдадні асаблівых дат (Міжнароднага дня талерантнасці, напрыклад). Тым не менш тэндэнцыя, калі пра ЛГБТ як правіла пішуць толькі з асаблівай нагоды, па-ранейшаму застаецца. Спадзяемся, маніторынг будзе карысным для даследвальні_ц і рэдакцый.


Пачатак працы лабараторыі фемінісцкага (і) квір-кіно MAKEOUT
Дзе: Мінск
Калі: 12 лістапада
Падрабязнасці: Лабараторыя фемінісцкага (і) квір-кіно MAKEOUT

Гендарны дайджэст 2016: як гэта было
Калаж. Сінявата-белыя геаметрычныя фігуры — плоскія і аб'ёмныя — размешчаны на малюнку, накладваючыся адзін на аднаго. Злева зверху стылізаванае вока, упісанае ў акружнасць. З правага краю малюнка на сінім фоне белыя кляксы. Справа надпіс белага колеру: «Лабараторыя фемінісцкага (І) квір-кіно». 8 выходных: тэорыя + практыка: воркшопы + дыскусіі / камера + мантаж».

На занятках лабараторыі на практыцы і ў тэорыі разглядаюцца пытанні ўзаемасувязі паміж фемінізмам, ЛГБТ і квір-рухамі з кінематографам, спосабамі апавядання гісторый, працай камеры, гукам і мантажом.

Мы спрабуем высветліць, што робіць пэўны фільм альбо медыя практыку «фемінісцкай» і/альбо «квір», і якую ролю ў гэтым працэсе адыгрываюць вытворчасць, дыстрыбуцыя і дэманстраванне. Якім чынам квір і фемінісцкае кіно могуць адначасова ўдзельнічаць і супрацьстаяць дамінантным прадстаўленням пра сэксуальнасць, расу, гендар, клас, фізічныя і псіхічныя здольнасці, фарматы стасункаў і супольнасцей. І чаму квір-кіно мусіць быць фемінісцкім.

Сустрэчы Лабараторыі адбываюцца ў Мінску два разы на месяц у фармаце інтэнсіўных воркшопаў. Паміж воркшопамі плануецца «праца ў полі» — здымкі, эксперыменты з тэхнічнымі сродкамі, праца з заданнямі, якія з’явіліся падчас воркшопаў. Напрыканцы лютага 2017 года плануецца публічная прэзентацыя візуальных доследаў удзельніц і ўдзельнікаў Лабараторыі. Пабачымся там?


Запуск праекта «Мапа Гвалту»
Дзе: інтэрнэт
Калі: 23 лістапада
Падрабязнасці: Карта насилия

Гендарны дайджэст 2016: як гэта было
Ілюстрацыя. На чорным фоне — буйная выява ў выглядзе кроплі. Па перыметры кропля — фіялетавага колеру, унутры — жоўтая. На жоўтым фоне ўнутры кроплі з дапамогай трафарэту намаляваны чорны твар, верхнюю частку якога закрывае далонь. Скрозь дзірку ў далоні бачна правае вока. Унізе ілюстрацыі жоўтымі літарамі напісана: "karta-nasiliya.by", і "твоя отметка на КАРТЕ важна".

ГА «Радзіслава» запусціла інтэрактыўны сайт, на якім кожная жанчына можа адзначыць на мапе Беларусі свой траўматычны досвед, звязаны з гендарным гвалтам, атрымаць інфармацыю пра дапамогу, анлайн-кансультацыю, дапамагчы іншым сваёй гісторыяй. Варта заўважыць, што адна з сацыяльных сетак не пажадала рэкламаваць праект: «Поскольку объект рекламирования связан с трагическими событиями, ввиду специфики нашей площадки, а также во избежание недовольства наших пользователей, мы не допускаем к показам рекламу подобных ресурсов».


Шырокі розгалас атрымала гісторыя з рэкламай беларускай маркі бялізны
Дзе: Беларусь / інтэрнэт
Калі: снежань
Падрабязнасці: Сексистская реклама компании «Марк Формель»

Гендарны дайджэст 2016: як гэта было
© Калаж з двух фотаздымкаў. На левым — буйным планам выява чалавека, які сядзіць на карычневым фатэлі. У кадры змяшчаюцца толькі твар і частка тулава чалавека, які апрануты ў чорнае, галава апушчаная, на твар, закрываючы яго, падаюць цёмныя валасы. Знізу фотаздымка бачныя каленкі, на якіх стаіць чорная талерка, з краю талеркі звісае макароніна. У правай руцэ чалавек трымае палачкі, прытрымлівае імі макароны, якія звісаюць з закрытых вуснаў. / На правым фотаздымку — выява чалавека ў ружовай бялізне і чорных шкарпэтках. Чалавек сядзіць на драўлянай падлозе на чырвонай падушцы, паджаўшы ногі да грудзі. За спіной - белыя сцены і белая батарэя. Перад чалавекам стаіць драўляная скамейка, у левай руцэ чалавек трымае чорную талерку. У правай руцэ — палачкі, вочы — прыплюшчаны, с закрытага роту ў талерку звісае макароніна. © A Lookbook Of Lingerie For Lounging

Папярэднічаў гэтай гісторыі выпадак рэкламы беларускага хрэну, выкананы ў «найлепшых» традыцыях сэксісцкай рэкламы. Пасля гэтага — выпадак з рэкламай бялізны, дзе напаўаголеная жанчына ў бялізне з прычоскай і макіяжам есць макароны. Тут нават паміж фемінісцкай супольнасці было меньш салідарнасці — сэксізм ці не. Пятага снежня актывісткі цэнтра «Яе правы», якія лічаць рэкламу сэксісцкай і якая прыніжае годнасць жанчын, напісалі зварот у кампанію па вырабу гэтай бялізны і атрымалі досыць цікавы адказ. Відавочна, што цяпер шмат беларус_ак, пабачыўшы рэкламу бялізны, звернуць падвойную ўвагу на яе і выкарыстаюць свой уласны кішэнны вымяральнік сэксізму.


Гэта тое, чым запомніўся год нам. Лічыш, што мы нешта прапусцілі? Дык паведамі нам пра гэта ў каментах!

* Папярэднія дайджэсты можна знайсці тут і тут