Калі раней мы спрабавалі ўзгадаць усе значныя падзеі Беларусі ў кантэксце гендара і сэксуальнасці, то гэтым разам вырашылі спыніцца выключна на ЛГБТ-тэматыцы. Калі табе ёсць, што дадаць, заклікаем далучацца да падсумавання вынікаў у каменты. Паехалі!
Трэці міжнародны фестываль квір-культуры «DOTYK»
© Чорна-белы фотаздымак Палацу Рэспублікі ў Мінску абрамляе залацістая рамка. Па цэнтры здымка залацістымі літарамі напісана: «ВЫЗВАЛІ СВАЁ ЗЗЯННЕ». У верхнім правым куце фотаздымка змешчаны лагатып фестывалю «DOTYK», колер яго таксама залацісты.
Чаго тут толькі не было: лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, выстава, вечарыны… А яшчэ мы ў гэтым годзе шчыльна супрацоўнічалі з камандай фестывалю. Па-першае, мы разам правялі «Менскі квір-шпацыр», нефармальную экскурсію па значных для ЛГБТ-супольнасці Мінска мясцінах, якія збольшага ўжо спынілі сваё існаванне. Па-другое, выпусцілі два тэксты: першы — наперэдадні фэста, а другі, рэфлексіўны, у выглядзе асабістых дзённікаў, — ужо пасля.
Запуск грамадскай кампаніі памяці Мішы Пішчэўскага «Справа Пі»
© Афіша фільму «Мэт Шэпард: мой сябра». На белым фоне злева — празрысты профіль Мэта, праз які выступаюць чорна-белыя выявы іншых людзей. Па цэнтры афішы напісана карычневымі літарамі «Matt Shapard is a frieng of mine (Мой друг Мэтт Шепард)». У левым ніжнім куце шэрым колерам напісана 16+. У правым ніжнім куце — шэры лагатып кампаніі «Справа Пі», контур цела чалавека, падобны на тыя, што робяць на месцах забойства. І адрас інтэрнэт-старонкі кампаніі: delopi.by
Актывіст_кі кампаніі ставяць на мэце прыцягнуць увагу да праблемы гамафобіі і трансфобіі ў беларускім грамадзтве.
19 красавіка ў мінскім кінатэатры «Цэнтральны» прайшоў бясплатны паказ стужкі Мішэль Джосу «Мэт Шэпард: мой сябра». Са сцэны гучалі словы падтрымкі ў бок ЛГБТ-людзей ад амерыканскага амбасадара, а людзі ў залі не маглі стрымаць слёзы, бо фільм надзвычай кранальны. У канцы траўня ўдзельнікі і ўдзельніцы кампаніі «Справа Пі» правялі інфармацыйную сустрэчу ў амерыканскай амбасадзе, дзе яшчэ раз паказалі дакументальны фільм пра Мэта Шэпарда.
Акрамя гэтых актыўнасцяў, у межах кампаніі таксама быў запушчаны флэшмоб #этослучилосьсомной і адбыліся варкшопы па стварэнні квір-календара (які прэзентуецца, дарэчы, у гэтую суботу, яго можна будзе атрымаць абсалютна бясплатна, прыняўшы ўдзел у флэшмобе).
Распачаў працу Community Centre
© На сіне-фіялетавым фоне белымі буйнымі літарамі напісана «COMMUNITY CENTRE». У ніжнім левым і верхнім правым кутах ілюстрацыі – дугі блакітнага і ружовага колераў.
Community Centre створаны для комплекснай дапамогі ЛГБТК-людзям і іх блізкім. Іх асноўнымі напрамкамі дзейнасці з’яўляюцца юрыдычная і псіхалагічная дапамога. Так, напрыклад, пры цэнтры функцыянуе група падтрымкі для бацькоў ЛГБТ-дзяцей.
Выстава «ЛГБТ-блізняты»
© На фотаздымку – твары двух падобных людзей, якія глядзяць у вочы адно аднаму. Яны датыкаюцца далонямі адн_а да адн_ой. Зверху фотаздымка белымі літарамі напісана «8-17 августа», па цэнтры фотаздымка шэрымі літарамі напісана «выставка ЛГБТ-БЛИЗНЕЦЫ». Знізу фотаздымка змешчаныя тры лагатыпы: ініцыятыўнай групы Ідэнтычнасць і Права, LGBT Twins, галерэі Ў.
Праект «ЛГБТ-блізняты» Дар'і Трайден і Веры Гапеевай — гэта сем гісторый сясцёр-блізнят, якія аб'яднаныя не толькі кроўнымі вузамі. Усе пары сясцёр — негетэрасэксуальныя.
На MAKEOUT.by з’явіўся першы тэкст пра ВІЧ
© Дар'я Даніловіч / Калаж. Фон калажа: чорна-белы фотаздымак, на якім на фоне неба па цэнтры намаляваная металічная канструкцыя са сцягамі. На верхнюю частку фораздымка накладзеныя мноства шароў розных памераў — гэта фрагмент карціны Босха «Сад зямных асалодаў».
Дакладней, нават два тэксты, бо адзін з іх — больш інфармацыйны, а другі — гэта камін-аўт гісторыя 24-гадовага Арцёма, які з’яўляецца гомасэксуалам і мае ВІЧ-пазітыўны статус. Да гэтага часу на нашым сайце калі і з’яўляліся тэксты на гэтую важную тэму, дык яны былі хутчэй у рубрыцы «навіны». Нарэшце мы падступіліся да тэмы ВІЧ і настолькі ўсцешаныя гэтым фактам, што нават размяшчаем яго асобным пунктам у нашай падборцы найважнейшых падзеяў.
Сустрэча па стратэгічным планаванні будучай арганізацыі трансгендарных людзей
© HelpTG Belarus / На фотаздымку змешчаныя людзі ў два шэрагі. На першым шэрагу людзі сядяць на крэслах. Людзі ў другім шэрагу стаяць у іх за спінамі.
Здаецца, у Беларусі хутка з’явіцца арганізацыя трансгендарных людзей. Ва ўсялякім разе, сустрэчу па стратэгічным планаванні дзейнасці такой арганізацыі ўжо правялі. Гэта вельмі радасная навіна! Чакаем наступных.
Затрыманні на ЛГБТ-вечарынах
Дзе: Мінск
Калі: кастрычнік
Падрабязнасці: Активисты сообщают о задержаниях в клубах «Бурлеск» и «Каста Дива»
Калі: кастрычнік
Падрабязнасці: Активисты сообщают о задержаниях в клубах «Бурлеск» и «Каста Дива»
© На размытым шэраватым фоне на чырвонай падложцы напісана белымі літарамі: «Активисты сообщают о задержаниях в клубах Бурлеск и Каста Дива». Ніжэй, на чорнай падложцы: «Некоторые посетители задержаны». І яшчэ ніжэй, на чырвонай падложцы: «Новость обновляется».
У сацыяльных сетках актывістаў, што раней жылі ў Беларусі, пачалі з’яўляцца звесткі пра затрыманні людзей на ЛГБТ-вечарынах у Мінску. Супрацоўнікі АМАПу і наркакантролю МУС перапісвалі дадзеныя наведвальні_ц, некалькі чалавек былі затрыманыя.
Рэдактарка газеты «Вечерний Могилев» афіцыйна заявіла пра гамафобную палітыку выдання
Дзе: інтэрнэт
Калі: лістапад
Падрабязнасці: ЛГБТ-активист пожаловался в КГБ и Мининформ на «Вечерний Могилев»
Калі: лістапад
Падрабязнасці: ЛГБТ-активист пожаловался в КГБ и Мининформ на «Вечерний Могилев»
© the-village.me / На фоне колераў вясёлкі па цэнтры ілюстрацыі змешчаны чорна-белы фотаздымак. Гэты выява галоўнай рэдактаркі газеты «Вечерний Могилев» Надзеі Леўчанкі. Прама над яе фотаздымкам змешчанае вялікае эмодзі блакітнае сардэчка. Па баках – іншыя эмодзі з людзьмі і сардэчкамі.
У гэтым годзе сайт магілёўскай газеты зноў рэгулярна выдаваў гамафобныя тэксты. Валянцін Цішко, ЛГБТ-актывіст з Магілёва, не вытрымаў і напісаў зварот адразу ў тры ўстановы (абласное ўпраўленне КДБ, пракуратуру горада і Міністэрства інфармацыі):
— Газета наўмысна ўводзіць людзей у зман і фармуе атмасферу нянавісці, — кажа Валянцін.
Надзея Леўчанка, галоўная рэдактарка газеты, у інтэрв’ю двум беларускім выданням (тут і тут) адкрыта кажа, што яе газета прытрымліваецца гамафобнай палітыкі і мае намер працягваць гэта рабіць. Пры гэтым Міністэрства інфармацыі, як стала вядома пазней, не будзе ёй у гэтым перашкаджаць.
Прэзентацыя кампаніі #stophateby
Дзе: Музей гісторыі беларускага кіно, Мінск
Калі: 10 снежня
Падрабязнасці: Серия видео-интервью с родственниками ЛГБТ-людей
Калі: 10 снежня
Падрабязнасці: Серия видео-интервью с родственниками ЛГБТ-людей
© На каляровым фотаздымку – пустынны пляж. Справа – бежавы металічны парасон ад сонца. Злева – спінай стаіць чалавек у светлым паліто, чорных ботах і чырвонай шапачцы.
У дзень правоў чалавека адбылася прэзентацыя кампаніі #stophateby, накіраванай на актывізацыю бацькоў і блізкіх ЛГБТ-людзей у падтрымцы сваіх дзяцей, а таксама на супраціў мове варожасці ў адносінах да ЛГБТК+. Часткай кампаніі з’яўляюцца відэа са сваякамі ЛГБТ-людзей. Відэа створаны сумесна арганізацыямі «DOTYK», «Журналісты за талерантнасць» і ARTICLE 19.
Артыкул на ЛГБТ-тэматыку перамог у конкурсе «Найлепшы журналіст-барацьбіт з дыскрымінацыяй у Беларусі-2017»
Дзе: Музей гісторыі беларускага кіно, Мінск
Калі: 10 снежня
Падрабязнасці: Названы лучшие антидискриминационные статьи 2017 года
Калі: 10 снежня
Падрабязнасці: Названы лучшие антидискриминационные статьи 2017 года
© На блакітным фоне па цэнтры – белая шырокая паласа, на якой зверху ўніз блакітнымі літарамі напісана па парадку: ДЫПЛОМ / узнагароджваецца / фэйсбучны сімвал палец уверх / ЗА I МЕСЦА / У конкурснай намінацыі «Найлепшы журналіст-барацьбіт з дыскрымінацыяй у Беларусі-2017» / чатыры лагатыпы (TUPILAK, journalists for tolerance, GAY PRESS).
Гэты конкурс праводзіцца ініцыятывай «Журналісты за талерантнасць» і іх партнёрамі ўжо ў чацвёрты раз. У гэтым годзе галоўную ўзнагароду атрымалі Андрэй Дзічэнка і Яўгенія Доўгая (The Village) і іх тэкст «Мы не ошибка, как думает моя мама»: Дневники гомосексуальных подростков.
Прэзентацыя друкаванага часопіса MAKEOUT
Дзе: Сталоўка XYZ, Мінск
Калі: 15 снежня
Падрабязнасці: Прэзентацыя друкаванага часопіса пра гендар і сэксуальнасць MAKEOUT
Калі: 15 снежня
Падрабязнасці: Прэзентацыя друкаванага часопіса пра гендар і сэксуальнасць MAKEOUT
© На белым фоне афішы напісаны тэкст. Чорнымі літарамі злева: Прэзентацыя часопіса. І ніжэй – 15.12. Справа – нешырокая каляровая палоска, часткова на ёй і часткова на белым фоне змяшчаецца вертыкальны чорны надпіс MAKEOUT. Па ўсёй афішы раскіданыя маленькія чорныя, белыя і каляровыя кружочкі, падобныя да тых, якія застаюцца ад праколаў дыраколам.
Краўдфандзілі мы, краўдфандзілі — і нарэшце накраўдфандзілі! У гэтай кнізе сабраныя важныя, кранальныя, патрэбныя гісторыі, якія распавядаюць пра жыццё ЛГБТ+ у Беларусі за апошнія 20 гадоў. На прэзентацыю завіталі супрацоўнікі міліцыі, але гэта не перашкодзіла нам разам зрабіць засечку на дрэве ЛГБТ-гісторыі. Атрыманне часопіса сталася магчымым для тых, хто рабіў яго перадзамову на платформе Талака, удзельнічаў у нашых конкурсах у сацсетках. Цяпер мы займаемся перасылкай часопіса ў розныя краіны, а таксама па Беларусі, і спадзяемся, што ў хуткім часе яго можна будзе пачытаць у бібліятэках нашых партнёраў па ўсім свеце.
Калі вам раптам захочацца скарыстацца «машынай часу» і ўзгадаць найгалоўнейшыя падзеі на тэму гендара і сэксуальнасці ў Беларусі ў папярэднія гады, гэта можна зрабіць па наступных спасылках: 2016, 2015, 2014.
Давайце працягнем рабіць гісторыю разам. Пачынаць можна ўжо цяпер.
Віка Біран для MAKEOUT