Праект Уладзіслава Гарбацкага «Мальцы выходзяць з-пад кантролю» да 1 верасня 2020 зьбірае мастацкія тэксты (проза, паэзія) аўтараў і аўтарак (беларускіх, а таксама замежных), напісаныя па-беларуску і прысьвечаныя жыцьцю, досьведу геяў Беларусі.
Творы могуць быць як рэалістычныя, так і фантазійна-ўтапічныя. Аўтары ставяць сабе мэтай сабраць і апублікаваць своеасаблівую анталёгію твораў аб жыцьці мясцовых геяў.
Што адбываецца, калі паняткі «літаратура» і «гомасэксуальнасьць» сыходзяцца? Што адбываецца, калі хлопцы пачынаюць выходзіць з-пад (гетэра)кантролю і пісаць пра свае адчуваньні, патрэбнасьці, задаволенасьці, але таксама і незадаволенасьці? Што нясе і прынясе гэты выхад з-пад кантролю пэўнай часткі грамадзтва? Ці існуе беларуская гейлітаратура? Калі так, у чым ейнае пасланьне? Гэта толькі прыблізнае апісаньне праекту і прыблізныя пытаньні, якія аўтары ставяць перад сабою ў дадзеным праекце.
У межах анталёгіі прозы і паэзіі «Мальцы выходзяць з-пад кантролю» прапануецца звузіць кола інтарэсаў і сфакусавацца на сувязі літаратуры і мужчынскай гомасэксуальнасьці ў Беларусі. Дадзеная анталёгія не ігнаруе іншыя вымярэньні ЛГБТК, як і не адкідвае важнага інтэрсэкцыйнага падыходу да гендарнага змаганьня і эмансіпацыі, але проста спрабуе пакуль што пачуць, распазнаць голас гей-пісьма ці літаратуры, якая ахоплівае мужчынскую гомасэксуальнасьць. У пэрспэктыве бачыцца выхад ня толькі гей-анталёгіі, але таксама лесьбіанталёгіі і ЛГБТК.
Патрабаваньні:
— Мастацкі тэкст; — Напісаны па-беларуску (як на тарашкевіцы, так і на наркамаўцы); — Перавага аддаецца малой і сярэдняй прозе (нарысы, аповяды, навэлі, аповесьці), прыгэтым прымаюцца і раманы. Абмежаваньняў у паэзіі няма. — Падаць тэкст да 1 верасьня 2020 году. — Тэкст ці тэксты просьба дапоўніць кароткай інфармацыяй пра аўтара, аўтарку, калі аўтарства не ананімнае. Прымаюцца тэксты падпісаныя псэўдонімам, а таксама тэксты ананімныя.
Прапановы дасылаць з пазнакай «Мальцы выходзяць з-пад кантролю» на адрас [email protected]