18 лютага 2019

Збор сродкаў на выданне паэтычнага зборніка «Homo»

Ulej.by | Прагляды: 3 214

На краўдфандынгавай платформе ulej.by запушчаны збор сродкаў на выданне паэтычнага зборніка Крысціны Бандурынай «Homo» — 40 тэкстаў, якія прадстаўляюць жыццё жанчыны ў сучасных беларускіх рэаліях, дзе кожны і кожная мусіць штодзень выбіраць сябе: сваё мінулае, цяперашняе і будучае, сваю мову, сваю сэксуальнасць. Гэта макет чалавека — усе яго любові і нелюбові, ранкі, пошукі адказаў, балючыя прызнанні, прыняцце памылак і спробы выйсці са сваім маленькім светам у свет вялікі.

Зборнік складаецца з чатырох нізак вершаў, якія тэматычна мала або зусім ніяк не прадстаўленыя ў беларускай літаратуры. У нас не прынята гаварыць вершамі пра надзённыя праблемы грамадства — такія, як гвалт, напрыклад. Сэрца кнігі, найбольш лірычная яе частка — гэта інтымная лірыка — вершы, напісаныя да жанчын і пра жанчын. Большасць з іх друкавалася ў розных перыядычных выданнях, але пад адной вокладкай (шыкоўнай вокладкай, зробленай ілюстратарам Паўлам Дарохіным) яны сабраныя ўпершыню.

Замовіць зборнік можна на страноцы Ulej

Збор сродкаў на выданне паэтычнага зборніка «Homo»
Збор сродкаў будзе доўжыцца да 16 сакавіка 2019 г.