Разбураем 5 міфаў пра сэксуальную залежнасць

MC Cross, Everydayfeminism.com | Перевод — Ганна Комар | Прагляды: 2 624

© Christoffer Relander
Папярэджанне: залежнасць, сэксуальны гвалт, сэкс як такі... Гэты тэкст — пра сэкс.

Для мяне сэкс заўсёды быў звязаны з негатыўнымі пачуццямі. Я рана пача_ла мастурбаваць — у шэсць ці сем гадоў. Мастурбацыя і пастаянныя фантазіі дапамагалі ўцячы ад адзіноты і ізаляванасці, якую я адчува_ла не толькі дома, але і ў школе.

Тэлевізар, кіно і кнігі сілкавалі мае фантазіі і адкрывалі свет з розных бакоў. Мае бацькі былі ў разводзе, а значыць, не паказалі прыкладу здаровых рамантычных ці сэксуальных стасункаў.

Бацькі ніколі не гаварылі са мной пра сэкс, і ў мяне не было разумення, як гэта правільна рабіць, калі да гэтага дайшло, — толькі інфармацыя з тэлека і кіно. Дадаць сюды неаднаразовыя выпадкі сэксуальнага гвалту цягам некалькіх гадоў ды маю схільнасць да злоўжывання — і я апыну_лася абсалютна няздольн_ай фарміраваць блізкія стасункі — сэксуальнага ці іншага характару.

Я не веда_ла, што рабіць. Я не веда_ла, хто я і чаго хачу, таму што прывык_ла насіць гэтую маску.

Я выкарыстоўва_ла сэкс, каб адчуць уладу, каб мець кантроль, а таксама як самалячэнне.

Я хаце_ла, каб мяне кахалі, але не хаце_ла кахаць. Я хаце_ла, каб мяне абагаўлялі, хаце_ла даказаць сабе і ўсім, што магу спакусіць каго заўгодна. Я хаце_ла, каб мной захапляліся, і дзеля гэтага паводзі_ла сябе, як чалавек, якім я ніколі не з’яўля_лася.

Я забі_ла на сябе, і маё псіхічнае здароўе было ў крытычным стане. Я дасягну_ла дна і прызна_ла праблему. Мне не «проста падабалася займацца сэксам шмат» — я нават не атрымліва_ла ад яго асалоды. У сітуацыях, дзе прысутнічаў сэксуальны элемент, я эмацыйна выключа_лася і ў большасці выпадкаў хаце_ла, каб гэта хутчэй скончылася.

Разбураем 5 міфаў пра сэксуальную залежнасць
©Christoffer Relander

Сэксуальная залежнасць — гэта не пра «пастаяннае жаданне сэксу»

Я гутары_ла з людзьмі, якія падзяляюць мой досвед. Нягледзячы на шэраг падабенстваў, мы ўсе не аднолькавыя, і нашая залежнасць праяўляецца па-рознаму.

Мы не німфаман_кі-вычварэн_кі. Ёсць розныя аб’екты, на якія распаўсюджваецца сэксуальная залежнасць: порна, каханне, прастытуяваныя людзі, эксгібіцыянізм, мастурбацыя і г.д. — спіс доўгі.

Сэксуальную залежнасць ні ў якім разе нельга выкарыстоўваць для апраўдання гвалту, а тыя, хто робіць так, не прадстаўляюць усіх людзей з сэксуальнай залежнасцю.

Варта таксама адзначыць, што калі вы страшэнна любіце сэкс, гэта яшчэ не азначае, што ў вас сэксуальная залежнасць.

«Цвярозасць» у сэксуальнай залежнасці не азначае проста не займацца сэксам

Нашыя залежнасці праяўляюцца па-рознаму, а інтымнасць і патрэба ў любові — базавыя чалавечыя жаданні. Цвярозасць для розных людзей, якія змаглі завязаць, азначае нешта сваё.

Некаторыя людзі з сэксуальнай залежнасцю зразумелі, што для іх сэкс заўжды звязаны з пэўнымі нездаровымі звычкамі. Іншыя ж могуць стрымлівацца ад сэкса і/ці мастурбацыі і прагляду порна, пакуль не сфармуюць здаровыя стасункі.

Зрэшты, выздараўленне — гэта магчымасць зразумець, хто мы і што нам падабаецца, якімі мы хочам бачыць свае сэксуальныя і блізкія стасункі; гэта шлях, і ён ува ўсіх свой.

©Christoffer Relander

Сэксуальная залежнасць не абараняе ад гвалтоўных дзеянняў

Вяртаемся да пункту нумар адзін: тое, што людзі з сэксуальнай залежнасцю пастаянна хочуць сэксу — аблуда. Некаторыя — магчыма, але не ўсе.

І нават калі так, гэта не адмяняе патрэбы на згоду.

Я расказваю табе пра сваю залежнасць не для таго, каб падкаціць, і не лічу гэта «мілым», таму, калі ласка, пастаўся да гэтага сур’ёзна.

Расказваючы пра сэксуальную залежнасць, мы выбудоўваем межы. Мы робім намаганне, каб стаць лепшымі і наладзіць камунікацыю з людзьмі. Калі ласка, стаўцеся да гэтага паважна.

Калі вы лічыце гэта падкатам ці спосабам флірту, мне ад гэтага няёмка, таму што я падзялі_лася чымсьці глыбока асабістым, а ў адказ вы праігнаравалі важную для мяне інфармацыю; для мяне гэта гучны трывожны званочак.

Магчыма быць сэкс- і кінк-пазітыўнымі і пры гэтым «цвярозымі»

Я веру, што «цвярозасць» азначае станоўчае і здаровае стаўленне да сэксу ў любым яго выглядзе.

Раней сэкс не быў для мяне асабліва прыемным заняткам. Калі пачалося лячэнне і я адмові_лася ад сэксу на некаторы час, то не веда_ла, што мне насамрэч падабалася. Без жартаў.

Я настолькі прывык_ла рабіць тое, чаго хацелі іншыя, што не разуме_ла свае ўласныя жаданні.

Я нават не бы_ла упэўнен_а, што наогул хаце_ла сэксу.

Я лічу сябе арамантычн_ай і поліаморн_ай, але мне спатрэбілася нямала часу, каб усвядоміць гэта. Я таксама зразуме_ла, што мне больш уласціва дамінаваць ці мяняцца ролямі. У завязцы я сустрэ_ла іншых людзей, якія былі паліамурнымі, і ўбачыла, што неабавязкова прытрмымлівацца гетэранарматыўных стандартаў у стасунках, каб завязаць.

«Цвярозасць» не адмаўляе кінкаў і сэкс-пазітывізму, калі гэта заснавана на бяспецы і згодзе. Прыняцце таго, што табе падабаецца, без сораму на гэты конт — неабходны крок да здаровых адносінаў з сэксам.

***

Мая парада для тых, хто змаглі справіцца з залежнасцю і шукаюць падтрымкі, — дазвольце сабе адчуваць. Дайце выхад сваім пачуццям. Уцякаючы ад іх увесь час ці падаўляючы іх, немагчыма з імі паладзіць, калі яны выходзяць з-пад кантролю, і немагчыма разабрацца, што сапраўднае, а што — не, што здаровае, а што — не, пакуль аднойчы вы не зразумееце, што больш нічога не адчуваеце.

©Christoffer Relander

Цяпер я працую над гэтым кожны дзень. Бывае так некамфотна, што хочацца проста ўцячы, але я ў тысячу раз шчаслівейш_ая і больш задаволен_ая сваім жыццём, чым калісьці. Спадзяюся, у вас таксама атрымаецца.

Калі асабіста вам ці некаму з вашых знаёмых адгукаецца праблема сэксуальнай залежнасці, я раю звярнуцца па прафесійную псіхалагічную дапамогу.

М. С. — агендарны чалавек лацінаамерыканскага паходжання з Атланты (штат Джорджыя, ЗША). Вывучае журналістыку са спецыялізацыяй журналістыка часопісаў, а таксама жаночыя і гендарныя даследаванні ва Універсітэце Мізуры. Яны пішуць не толькі, каб падзяліцца ўласным унікальным светапоглядам, але і даць голас тым, хто не можа сказаць за сябе. Яны вельмі любяць класныя мемы, таму заўжды радыя атрымаць іх ад вас.