У пагоні за роўным сэксуальным задавальненнем

Прагляды: 2 023

© Isabelle Chapuis and Alexis Pichot
Сэксуальнае задавальненне — гэта не гульня ў адны вароты.

Калі вы жанчына, у якой быў адзін, два ці колькі заўгодна сэксуальных партнёраў, вы ведаеце, што сэкс заўсёды павінен быць прыемным для ўсіх незалежна ад гендару. Калі вы жанчына, якая ніколі не займалася сэксам, напэўна, вы спадзеяцеся, што ваш першы і наступныя разы будуць аднолькава прыемнымі для абох.

У рэшце рэшт, у сэксуальных зносінах мы шукаем задавальненне.

Я маю на ўвазе, у каго няма «Камасутры» на смартфоне? Хто не чытаў «Дзесяць спосабаў пацешыць свайго партнёра кубікам лёду» ў Cosmopolitan? Добра, можа быць, не ўсе такія сапсаваныя, як я, але праўда ў тым, што шукаць сэксуальнага задавальнення — гэта нармальна і здарова. Так, нават для цябе.

У здаровых сэксуальных адносінах партнёр_кі павінны абмяркоўваць, што іх узбуджае і наколькі яны гатовыя пашыраць свае межы. Яны вывучаюць целы адно адн_ай і, магчыма, з часам ім пачынае падабацца адно і тое ж. І перш за ўсё, яны разумеюць, што асалода момантам — гэта тое, што робіць іх асаблівымі, і няважна, дасягаюць яны аргазму ці не.

Вядома, аргазмы — гэта крута. Але СМІ і культурныя ўяўленні прымушаюць нас верыць, што гетэрасексуальныя мужчыны заслугоўваюць аргазмаў больш.

Напрыклад, у артыкуле, які я нядаўна прачытала, аўтар_ка бессаромна піса_ла:

«Ні для каго не сакрэт, што і мужчыны, і жанчыны маюць патрэбу ў сэксе. Аднак мужчынам аргазм патрэбны часцей, чым большасці жанчын».

Як бы не так!

Але сапраўды, прынята лічыць, што мужчыны прагнуць сэксуальнага задавальнення больш, чым жанчыны.

Я не магу ўспомніць ніводнага вялікага блокбастара, дзе сэксуальная сцэна не заканчвалася б аргазмам мужчыны. А вы? Не кажучы ўжо, што фільмы, якія паказваюць сэксуальныя сцэны жаночага задавальнення, часта адзначаюцца як непрыстойныя і атрымліваюць больш высокія рэйтынгі MPAA (Асацыяцыі кінематаграфістаў Амерыкі).

У 2010 годзе індзі-фільм «Валянцінка» першапачаткова атрымаў рэйтынг NC-17 ад MPAA за паказ кароткай (і неаголенай, дазвольце мне дадаць) сцэны, у якой акторка Мішэль Ўільямс атрымлівае аральны сэкс ад свайго хлопца з фільма, акцёра Раяна Гослінга. Рэйтынг расшыфроўваецца як «асобы, якія не дасягнулі сямнаццацігадовага ўзросту, на фільм не дапускаюцца» і прызначаны для фільмаў з парнаграфічнымі сэксуальнымі сцэнамі.

Парнаграфічныя. Сэксуальныя сцэны.

Парнаграфічныя!

У пагоні за роўным сэксуальным задавальненнем
© Isabelle Chapuis and Alexis Pichot

Акрамя таго, фільм «Баль монстраў» таксама сутыкнуўся з праблемамі з MPAA. Першапачаткова Асацыяцыя прызначыла фільму рэйтынг NC-17 за паказ сцэны, дзе акторка Холі Бэры атрымлівае аральны сэкс ад акцёра Білі Боба Тортана.

Называючы непрыстойнымі фільмы, якія паказваюць больш рэалістычны сэкс, MPAA вельмі красамоўна адлюстроўвае, як нашае грамадства ставіцца да жаночага задавальнення.

Нават сам Раян Гослінг (так, дзетка) меў што сказаць пра рэйтынг «Валянцінкі»: «Для MPAA нармальна падтрымліваць сцэны, дзе жанчыны падвяргаюцца сэксуальным катаванням і гвалту ў забаўляльных мэтах, але яны спрабуюць прымусіць нас адвярнуцца ад сэксуальнай сцэны, дзе жанчына выступае ў ролі паўнавартаснай удзельніцы».

Нават нашыя любімыя рамантычныя камедыі прасякнутыя сэксуальнымі стэрэатыпамі.

Мне вельмі падабаецца фільм «У пралёце». Я магла б паглядзець яго дзесяць разоў за дзень і ўсё адно смяяцца. Але калі я гляджу фільм з пункту гледжання прасэксуальнай жанчыны і феміністкі, я заўважаю шмат сцэн, якія падкрэсліваюць стэрэатыпы пра гетэрасэксуальны сэкс.

У адной з сцэн персанаж Джэйсана Сігела, Пітэр, спрабуе заняцца сэксам з сваёй былой дзяўчынай з фільму Сарай, якую грае Крыстэн Бэл. Ключавое слова — спрабуе, таму што ў яго не ўстае, і момант сапсаваны. Гэтая сцэна з'яўляецца паваротным момантам, каб паказаць, што Пітэр сапраўды пакончыў з Сарай: яго пеніс нават не хацеў яе.

Улічваючы, што сродкі масавай інфармацыі мяркуюць, што мужчынскае задавальненне вызначае сэкс, нядзіўна, што многія з нас усё яшчэ лічаць, што жаночая сэксуальнасць падаўленая, а сэкс «добры», калі ёсць задаволены мужчына-партнёр, незалежна ад вашых патрэбаў.

Гетэрасэксуальны полавы акт лічыцца скончаным, калі мужчына дасягае аргазму. Вось і ўсё. І гэта канец. Калі жанчына дасягае аргазму, то гэта проста бонус (і наогул лічыцца велізарным трыумфам для мужчыны).

Паглядзіце любы фільм, дзе ёсць сцэны гетэрасексуальнага сэксу, і вы ўбачыце гэтую тэндэнцыю. Жанчына спакушае, мужчына не можа кантраляваць свае жаданні, і яны займаюцца ашаламляльным сэксам, пакуль не дасягаюць выбуховага аргазму.

Для некаторых гэта прыемна назіраць. Але ці рэальна гэта? Эх, не зусім.

Цяпер я гэта ведаю. Я ведаю, пра што вы думаеце. Гэта проста кіно.

Але пачуйце мяне: СМІ і грамадства ўплываюць на тое, што мы лічым нармальным.

Стаўшы дарослымі, мы вольныя цікавіцца сэксам і шукаць інфармацыю. Мы можам эксперыментаваць і вучыцца разумець ўласную сэксуальнасць. Але для маладых людзей, асабліва для маладых дзяўчын, якім, скажам, не дазволена блукаць гэтак жа свабодна, як хлопцам, сродкі масавай інфармацыі служаць настаўнікамі.

Калі грамадства і сродкі масавай інфармацыі вучаць нас, што мужчыны хочуць сэксу больш за нас, то гэта азначае, што іх сэксуальнае задавальненне таксама важнейшае, таму што, як мяркуецца, «нас задавальненне нават не цікавіць». І ёсць прычына для такой культурнай з'явы.

© Isabelle Chapuis and Alexis Pichot

Усё пачынаецца з таго, што дзяўчатам рэдка кажуць быць упэўненымі ў сваіх сэксуальных патрэбах і жаданнях. Для многіх з іх патрабуецца сэксуальны досвед, каб адчуваць сябе камфортна, просячы сваіх партнёра_к рабіць тое, што дастаўляе ім больш задавальнення, а некаторыя жанчыны ніколі не адчуваюць сябе настолькі камфортна.

Што датычыць сэксу, мяне выхоўвалі даволі кансерватыўна. Але калі мне было 15 гадоў, я паглядзела фільм «Першародны грэх» з Анджалінай Джолі і Антоніа Бандэрасам. Я з цяжкасцю памятаю сюжэт, але мяне заваражылі графічныя і панадныя сэксуальныя сцэны.

Я хацела заняцца гэтым сэксам.

Што ж я тады ведала пра сэкс? Нічога. Але я бачыла шмат фільмаў, і ў мяне ў галаве была кніжка з малюнкамі сэксуальных сцэн, якія я хацела прайграць з сваім хлопцам (якога тады не было).

Праз больш чым дзесяць гадоў я ўсё яшчэ гляджу фільмы, падобныя «Першароднаму граху», і думаю: «Мне патрэбны гэты сэкс».

На жаль, у мяне няма супермяккага ложка каралеўскага памеру, я не магу выгнуть спіну, як ідэальны паўмесяц, мае валасы ніколі не падаюць прыгожа на мой твар, і непазбежна, калі я паспрабую зрабіць нешта новае, ў выніку стукнуся локцем аб начны столік. Можа быць, я проста недарэка, але я вінавачу ў гэтым Анджаліну Джолі ў «Першародным граху». Як яна гэта робіць?

Але незалежна ад таго, адкуль мы чэрпаем натхненне, паспяховыя мы ці не, я тут, каб нагадаць, што ваша задавальненне мае значэнне. Вы заслугоўваеце задавальнення!

І калі вы думаеце, што ўвесь сэкс выглядае, як у кіно, вось некалькі спосабаў вярнуць сабе ўпэўненасць і займацца сэксам так, як вы гэтага хочаце.

© Isabelle Chapuis and Alexis Pichot

1. Няма «правільнага» сэксу

Сэксу, паказанаму ў фільмах, не стае арыгінальнасці, але на самой справе мы ўсе розныя. Звярніце ўвагу на тое, якія дотыкі або словы вас узбуджаюць, і перадайце гэта сва_ёй партнёр_цы. Я гарантую, яны хочуць ведаць, што робяць усё правільна.

Калі вы адчуваеце сябе камфортна, кажучы ім, што вам падабаецца, спытайце пра тое, чаго вы яшчэ ніколі не спрабавалі раней. Аральны сэкс, анальны сэкс, бандаж, што заўгодна!

Спытай, ці хочуць яны паспрабаваць нешта новае, і калі не, будзьце цярплівымі і паважайце іх межы.

2. Справа не толькі ў аргазме

У кіно любы сэкс прыводзіць да аргазму. А калі мужчына не дасягае кульмінацыі, яго малююць недасканалым. Канчатковай мэтай заўсёды з'яўляецца яскравы аргазм — для мужчын і жанчын.

Шчыра кажучы, СМІ перабольшваюць яго важнасць.

У адрозненні ад таго, што мы бачым у фільмах, сэкс без аргазму адбываецца, і гэта ўсё яшчэ прыносіць задавальненне. Доўгі, прыемны сэкс можа быць цалкам здавальняючым. Сапраўдная блізкасць — вось што часта робіць сэкс прыемным.

Калі мы давяраем партнёр_кам, нашыя целы расслабленыя і ўспрымаюць гаму розных пачуццяў. Працяглыя любошчы, без ціску дасягнення аргазму, могуць прывесці да пачуцця блізкасці і падкрэсліць прыхільнасць — гэта нейрабіялогія!

Паспрабуйце займацца каханнем дзеля самога кахання.

© Isabelle Chapuis and Alexis Pichot

3. Падумайце пра сваё уласнае лібіда

Многія з нас змагаюцца з сэксуальнай няўпэўненасцю. Гэтая няўпэўненасць выкліканая нашым жаданнем быць «нармальн_ай». А па дадзеных СМІ, «нармальным» лічыцца мужчына з моцнай сэксуальнай прагай.

У гетара-пары партнёр-мужчына, часам можа мець больш нізкае лібіда, чым ягоная партнёрка. Калі гэта так, не варта вінаваціць сябе. Замест гэтага займайцеся сэксам так часта, як будзе камфортна вам абодвум. Вы можаце паважаць жаданні вашага партнёра, а таксама радаваць сябе. Калі ён занадта стаміўся для сэксу, можна прыемна правесці час адн_ой!

4. Зразумейце сітуацыю ў кінаіндустрыі

З 250 самых касавых фільмаў 2012 году толькі 9% рэжысёра_к і 15% сцэнарыста_к былі жанчынамі.

Калі пераважная большасць стваральні_ц фільмаў мужчыны, іх гісторыі, у тым ліку сэксуальныя фантазіі, знаходзяцца ў цэнтры ўвагі. Вядома, доўгатэрміновым рашэннем было б заахвочваць жанчын будаваць кар'еру ў кінаіндустрыі.

Але ў той жа час зразумейце, што жаночыя галасы недастаткова прадстаўлены, а жаночыя персанажы — гэта карыкатуры на тое, што мужчыны-рэжысёры і сцэнарысты думаюць пра нас.

Нашыя фантазіі і сэксуальныя жаданні заслугоўваюць таго, каб быць прадстаўленымі намі.

***

Дзяўчынкі часта выхоўваюцца больш кансерватыўна і пад ціскам грамадства павінны абмяжоўваць сваю сэксуальную актыўнасць. І калі кінаіндустрыя з'яўляецца працягам нашага свету, то можна чакаць, што яна будзе такой жа сэксісцкай і патрыярхальнай. Але вы не павінны прымаць гэта.

© Isabelle Chapuis and Alexis Pichot

Калі мы пішам свае гісторыі і патрабуем, каб іх адлюстроўвалі, мы ствараем новую норму.

Мне трэба было напісаць гэта, каб пазбавіцца ад уласнай сэксуальнай няўпэўненасці.

Я не Анджаліна Джолі, гэта не «Першародны грэх», і маё сэксуальнае жыццё цудоўнае.

Перавызначыць, што ёсць нармальным, прасцей, чым вы думаеце.