На днях польская нацыянальная авіякампанія LOT зьдзівіла грамадзкую думку сваім маркетынгавым крокам. На сайце дзяржаўнай фірмы было аб’яўлена аб старце акцыі "Friendly Travel".
Такім чынам, польскі авіяперавозчык заахвочвае прадстаўнікоў ЛГБТ-супольнасьці лётаць яго самалётамі, а акцыя на сайце кампаніі суправаджаецца вялізным здымкам вясёлкавага сьцяга.
У краінах Захаду многія кампаніі абвяшчаюць сябе “Gay Friendly”, напрыклад, амэрыканскі харчовы гігант McDonald's. Аднак такога кроку ад дзяржаўнай кампаніі ў кансэрватыўнай краіне ніхто не спадзяваўся.