Влияет ли место жительства на степень приватности личной жизни? Дает ли столица больше свободы в проявлении своей сексуальности и гендерной идентичности? Истории ЛГБТКИАП-людей, которые родились в маленьких городах, — это попытка осмыслить ту связь, которая существует между дискриминацией и местом.
Цветная фотография. По центру фотографии расположены две уходящие вдаль рельсовые колеи железной дороги. Между колеями лежат небольшие островки нерастаявшего снега. По обе стороны от рельс — массив соснового леса. Трава на земле — высохшая, жёлтая. Слева от железной дороги идёт линия электропередач.
Полина, Орша
Я живу в Орше, но учусь в Минске (в гимназии-колледже искусств им И.О. Ахремчика). Учусь тут только год, но разницу между Оршей и Минском замечаешь даже в первый месяц. В Минске больше возможностей. Тут можно ходить на разные лекции, воркшопы, заниматься самообразованием. В Орше же ты никуда, кроме школы, и пойти-то не можешь. Там и здесь люди очень разные. Например, если у тебя яркий цвет волос в Орше, то все будут смотреть на тебя, как на инопланетное существо, в Минске же прохожим как-то плевать. Может, мне просто так кажется.
Из событий там, честно говоря, не вспоминается ничего. Скорее всего, потому что ничего и не происходило. А вот людей вспоминаю. Мои друзья из Орши всегда поддерживают, в любой ситуации пытаются понять. Я очень благодарна подруге, которая года 3 назад была моей вожатой в лагере. Она очень многое изменила в моей жизни. Всегда поддерживала, говорила, что принимает меня такой, какая я есть. Было приятно знать, что кому-то плевать на мнение общества.
Пару лет назад о моей ориентации знали только пару человек. Сейчас я это не скрываю, и практически все мои друзья в курсе, что мне нравятся девушки.
Цветная фотография. Крупным планом — лицо человека со светлыми волосами и голубыми глазами. Лицо человека серьёзно, взгляд направлен прямо в камеру. За спиной виднеется размытый фон из пожелтевшей травы.
В маленьком городе есть ощущение, что там все про всех знают. Иногда, общаясь со своими знакомыми, замечаю, что 70% информации, которую я получаю от них, — это рассказы о том, кто сейчас с кем встречается и кто кому написал на ask.fm. Это угнетает, и частенько хочется убежать от постоянного обсуждения людей и их личной жизни.
Со знакомствами и встречами в Орше всё вообще плохо. Мне кажется, что сплочённости почти нет, потому что никто не знает друг друга. Просто не приходится нигде пересекаться, кроме случайных встреч на улице. У меня есть около 10 знакомых в Орше, которые являются представителями ЛГБТКИАП, но я просто знаю, что они есть и — всё. Знакомятся, можно сказать, случайно. Списываются вконтакте, инстаграме или через каких-то знакомых.
Года три назад была группа знакомств, сейчас уже ее никто не ведет, и она пустует. Ну, и два года назад ребята собирались по 10-12 человек на сцене в центре города и тусовались там. Сейчас все эти ребята разъехались по разным городам.
Коллаж из двух цветных фотографий. На фотографии слева — осенний пейзаж, нижняя половина кадра вмещает в себя сухую жёлтую траву, в верхней половине кадра расположен массив соснового леса. На фотографии справа — уходящая вдаль колея железной дороги, рельсы выходят из центра нижней части фотографии, поворачивают направо, разделяя собой массив соснового леса.
Наста, Вілейка
Вілейка для мяне звязаная з дзяцінствам, падлеткавым узростам. Гэта горад маіх успамінаў. Зараз я рэдка туды езджу, а калі езджу, то амаль не выходжу з дому бацькоў. Я маю вельмі слабае ўяўленне пра тое, чым жыве Вілейка сёння.
Гэта маленькі горад. Там прыкладна 30 тысяч чалавек. Я жыла больш-менш у цэнтры горада, і ў маім дзяцінстве там працаваў завод па вытворчасці фотаапаратаў «Зеніт». Амаль увесь горад працаваў на гэтым заводзе. Наш дом быў каля завода, і ў абедзенны перапынак паўз мае вокны праходзіў вялікі натоўп — там былі амаль усе жыхары Вілейкі. Я хадзіла там у школу, на баскетбол, у музычную школу. Спакойны такі горад. Ніякіх культурных падзей я асабліва не памятаю.
Моцныя сувязі паміж людзьмі ўплывалі на мяне. Цяжка было разумець сябе і рабіць тое, што ты хочаш, не адпавядаючы чаканням людзей навокал. Таму што супольнасць вельмі цесная і ты належыш да яе. І ты неасэнсавана стараешся не падмануць чаканні.
Чёрно-белая фотография. На деревянных досках, сложенных в стопку, сидят в ряд дети, 12 человек. Все смотрят прямо в объектив, немного прищурившись, улыбаются. Одеты дети по-летнему. За их спинами, справа, виднеется кусок кирпичного строения с шиферной крышей, местами подлатанной. Несколько досок прислонены к крыше сарая. В левом углу кадра, за спинами детей виден одноэтажный кирпичный дом, за ним — деревья.
Калі думаць пра сэксуальнасць і гендарную ідэнтычнасць, то, зразумела, тады мяне гэтыя пытанні хвалявалі. Не ведаю, наколькі гэта звязана з тым, што я жыла ў маленькім горадзе. Мне было вельмі адзінока, у мяне не было ўвогуле ніякай падтрымкі. Але ці было б па-іншаму, калі б я расла ў нейкім вялікім горадзе? Гэта быў той час, калі спачатку інтэрнэта ўвогуле не было, а пасля, у старэйшых класах, ён з’явіўся, але ў Вілейцы я не ведала нікога, у каго б ён быў. Плюс — гэта ўзрост, вядома, такі вельмі ўразлівы. Калі ты падлетак, то табе даволі часта скаладана знайсці падтрымку і паразуменне сярод дарослых і аднагодкаў. Я лічу, што менавіта ўзрост і адсутнасць доступу да інфармацыі мелі найбольш значны ўплыў на мяне і мой стан.
Пакуль я жыла ў Вілейцы, я была закрытая. То бок, не было ніводнага чалавека, які б ведаў пра мяне. Я толькі пісала ў дзённіку, і ён быў маім адзіным суразмоўцам.
З ЛГБТК-супольнасці Вілейкі я нікога не ведала, і нават зараз, праз увесь гэты час, не магу сказаць, што нехта з маіх знаёмых мог быць негетэрасэксуальным ці нецысгендарным. Я такая адна, такіх людзей больш няма — літаральна такія думкі былі некаторы час.
Чёрно-белая фотография. В центре кадра — смеющийся ребёнок. Глаза прищурены, рот широко открыт, во рту не хватает нескольких зубов. На ребёнке — светлая вязанная кофта. Волосы заплетены в две косички с бантами, одна косичка лежит на правом плече, вторая — падает за спину. За спиной у ребёнка размытый фон, в котором можно различить деревянный одноэтажный дом и деревья.
Я ніколі не ставілася да сябе, як вось да жанчыны. Таму, з аднаго боку, гэта была мая такая абарона ад патрыярхату: я не прымала ніякія гэтыя ролі і навешванні, у любы момант я магла сабе сказаць «а, ну так я не жанчына». Таму мая небінарная ідэнтычнасць для мяне адыграла добрую ролю. Так было прасцей змагацца са стэрэатыпамі. Мне было досыць свабодна ў тым сэнсе, што тычыцца гендарных роляў. Але зрэдку я заўважала, што іншыя людзі хацелі б уціснуць мяне ў межы таго, кім ёсць жанчына ў патрыярхатным уяўленні. Для мяне гэта заўсёды было вельмі дзіўна. Вось цяпер адразу прыгадваю такі выпадак. Гэта была мая аднакласніца, яна прыйшла ў госці, я ёй паказывала кніжкі, якія ў мяне былі, а яна кажа: «Ой, які ў цябе тут беспарадак. Ты ж дзяўчынка!» Я не памятаю, каб мне нават бацькі казалі такое. Гэта быў першы раз, калі я пачула «тыжедевочка», і я так здзівілася. Думаю: і што гэта значыць?
Усё дзяцінства мне казалі, што я павінна выйсці замуж. Гэта быў той узрост, калі я проста не разумела, што значыць выйсці замуж. І гэта тычылася ўсяго. «Ты лянівая — цябе ніхто не возьме замуж», «ты дрэнна вучышся – цябе ніхто не возьме замуж». І я разумела, што гэта нешта дрэннае. Але не ведала, што.
Часам я закохвалася ў дзяўчат у Вілейцы. У старэйшых класах я была закаханая ў сваю аднакласніцу. Вельмі пакутвала, таму што я не магла ёй расказаць, а вельмі хацелася. Што будзе на крок далей (калі я ёй раскажу), я нават не ўяўляла, таму што самы першы крок быў немагчымы. Мне падавалася, што яна пачне дрэнна да мяне ставіцца. Мы сябруем, і я магу страціць нават гэтую сувязь паміж намі. І лепей ужо застацца сяброўкамі, чым усё згубіць. Не хацелася, каб яна падумала, што я хлусіла ці за кагосьці іншага сябе выдавала.
Я адчувала гэта, як нейкую заразу ўнутры мяне, якая аўтаматычна перакінецца на яе таксама, калі я распавяду пра свае пачуцці, і яна будзе вымушаная думаць, што з гэтым рабіць. Я не думала, што яна можа распавесці каму-небудзь, а пасля мяне пачнуць травіць. Думала толькі пра яе рэакцыю.
Пасля, калі я пераехала ў Менск, то размаўляла з сваімі аднакласніцамі. У нас быў невялікі клас, мы разам навучаліся с першага класа па апошні, без пераразмеркаванняў, паміж намі былі цесныя і прыязныя адносіны. Было страшна сапсаваць іх. Але пасля паступлення я вырашыла пагаварыць з самымі блізкімі сяброўкамі. І з той дзяўчынай, у якую была закаханая. Мне было вельмі важна завяршыць гэта. Бо доўгі час мне падавалася, што і яна таксама штосьці адчувае, можа, я штосьці няправільна расцэньваю.
«Калі ты жывеш у маленькім горадзе, ты заўсёды ведаеш, што калі-небудзь пераедзеш у Менск. Калі паедзеш паступаць — то менавіта туды. Прынамсі, са мной было так»
Гэта, з аднаго боку, і большыя магчымасці, з другога боку, — гэта нарматыўнасць. Бо ў мяне не было выбару, я не думала, чаго сапраўды хачу (паехаць у Менск ці ў іншы горад, застацца ў Вілейцы). Проста была такая схема, якой прытрымліваліся ўсе, хто вакол цябе. І нават думкі не было, што можа быць па-іншаму.
У мяне не было думак пра Менск як пра вызваленне ці выратаванне. Мне цяжка было з’язджаць з Вілейкі, я сумавала па бацьках, а тут новае месца, незнаёмае, і нішто мяне тут не вабіла. Карацей, я не думала пра Менск, як пра горад магчымасцяў. Але, верагодна, часткова гэта сапраўды мяне разняволіла. Я пачала рабіць пэўныя крокі — спачатку па пошуку асобных людзей, пасля супольнасці. Знаёмілася ў чатах, на сайтах знаёмстваў, стала хадзіць на нейкія вечарыны.
І першы мой камін-аўт здарыўся, калі я вучылася тут, у Менску. Спачатку з сябрам сваім паразмаўляла. Пасля распавяла сяброўцы па перапісцы ў інтэрнэце. Мне цяжка зразумець, якую ролю тут адыграў горад. Хутчэй тут мела значэнне адлегласць ад бацькоў, тое, што я спрабавала жыць сваім асабістым жыццём, не прывязваючыся да чаканняў ад мяне. Я пачала шукаць, што мне падабаецца, чаго мне хочацца. І было б нашмат цяжэй асэнсоўваць сябе, калі б я засталася побач з бацькамі.
«Тое, што ў Менску былі пэўныя месцы для знаёмства, не значыла, што ты знойдзеш там тое, што шукаеш. Але хаця б была магчымасць проста пабачыць людзей»
Была яшчэ газета «Пераходны ўзрост» — яе можна было выпісваць у любым горадзе. Я спрабавала таксама і праз гэтыя старонкі з людзьмі размаўляць. Там сталі з’яўляцца лісты падлеткаў, якіх непакоіла іх сэксуальнасць. Я памятаю такія лісты, што я вось лесбіянка, са мной нешта не тое, я сябе ненавіджу, трэба нешта рабіць, дапамажыце. І псіхолагі там адказвалі «ой, лепей ты нікому не кажы, бо невядома, як людзі адрэагуюць». З аднаго боку, яны так спрабавалі паклапаціцца, але гэта была такая дзіўная парада. Я памятаю, як тады раззлавалася. Ліставала ім. Такі палымяны ліст напісала, што «як вы можаце такія парады раздаваць, вы не разумееце, якім сябе адчуваеш адзінокім, як хочацца хаця б з кім-небудзь паразмаўляць, ці разумееце вы, што такімі парадамі вы адбіраеце ў чалавека магчымасць знайсці паразуменне?» Мне нічога не адказалі, і ліст не надрукавалі.
Пра існаванне ЛГБТК-людзей у Вілейцы я нічога не ведала і не ведаю дасюль. Але мне хацелася б, магчыма, вярнуцца ў Вілейку і з кім-небудзь паразмаўляць праз гэты час, усвядоміць, што ўсё было не так аднабока, як я тады ўяўляла.
Мне цяжка вяртацца ў Вілейку. Калі я выходжу там на вуліцу, то думаю «толькі б нікога не сустрэць». Што я ім скажу, калі яны пачнуць распытваць? Ці змагу я сказаць, што ў нас ёсць свой праект пра гендар і сэксуальнасць, якімі словамі ўвогуле ім пра гэта распавядаць? Нават фізічна я вельмі змянілася. Пакуль я вучылася ў Вілейцы, у мяне былі доўгія валасы, я насіла сукенкі. Гэта адна з прычын, чаму мне цяжка ўспамінаць пра тыя часы: я разумею, колькі там было гвалту над сабой.
Калі цяпер класная кіраўніца сустрэне мяне на вуліцы, думаю, яна абавязкова спытае, чаму я выглядаю так, як выглядаю, што ў мяне здарылася. І жахліва, калі яна пачне казаць, што вось раней я была такой добрай дзяўчынкай, такой прыгожай. Не люблю такія размовы, таму я не езджу на сустрэчы выпускнікоў. Але, можа, калі-небудзь я і збяруся. Бо ў Вілейцы са мной адбываліся і сапраўды добрыя рэчы, гэта важная частка майго жыцця. Толькі я не ведаю, як інтэграваць гэта ў сабе. Для мяне быццам ёсць дзве Насты: мінулая і цяперашняя.
Калі я ўяўляю, што ўсё ж прыязжаю на сустрэчу выпускнікоў і стаю на школьнай сцэне — з татуіроўкай, кароткай стрыжкай, валасатымі нагамі, разумею, што ў час свайго сталення хацела б пабачыць іншыя рэпрэзентацыі, акрамя жанчыны, якая выглядае як жанчына, і мужчыны, які выглядае як мужчына. Ёсць розныя людзі, і ты не знаходзішся ў нейкай пастцы — я б хацела, каб пабачыўшы мяне на гэтай сцэне, тыя школьнікі, якія сёння там навучаюцца, пачулі гэтыя словы. Гэта тое, што я б сама хацела у свой час пачуць.
Цветная фотография. Панорамный снимок населённого пункта, сделанный с высоты. В кадре видны крыши одноэтажных деревянных и кирпичных домов. Между домами растут деревья, листья на деревьях — разных цветов, часть веток — голые. Вдали видна панельная многоэтажка.
Арцём, Бабруйск
На гэты момант я лічу сябе геям. Кажу «на гэты момант», таму што гадоў да 14-ці мне падабаліся й дзяўчыны. Жыву я ў Бабруйску — ёсць такі горад у Магілёўскай вобласці. Шмат хто яго ведае — знакаміты габрэйскі горад. Гэта самы буйны горад у краіне пасля абласных цэнтраў. Людзей тут многа, гэта не нейкі пасёлак гарадскога тыпу. Таму тут ЛГБТК трохі лягчэй, чым недзе яшчэ ў Беларусі (не ўлічваючы Мінск і абласныя цэнтры, вядома). ЛГБТК-кам'юніці ёсць. Можна пагаварыць з кім-небудзь, адчуць, што ты не адзіны такі.
«У Бабруйску я быў вельмі абмежаваны ў адукацыйных і культурніцкіх магчымасцях. Калі шчыра, праз гэта я і жадаў паступіць у Менск. У маім родным горадзе няма ніякіх фестываляў, акцый, лекцый, як у Менску. Я быў абмежаваны ў самаўдасканальванні. Усё, што паўплывала на маё светаадчуванне ў Бабруйску, — гэта асобы»
Гэта былі людзі з усіх сфер майго жыцця — са школы, з гурткоў, людзі, з якімі я проста пазнаёміўся на вуліцы. Яны падаравалі любоў да музыкі, падказалі добрыя кнігі, адкрылі для меня нейкія культурныя з'явы (постмадэрнізм, напрыклад), размаўлялі са мной на розныя тэмы, якія іх хвалявалі. Але ж такіх людзей было мала, на жаль.
Пра ЛГБТК-супольнасць Бабруйску я даведаўся праз знаёмых. Я проста камунікаваў з дзяўчынай, пасля мы даведаліся пра арыентацыі адно аднаго, і яна пазнаёміла мяне з ЛГБТК-супольнасцю горада. Людзі знаходзяць падобных і запрашаюць іх у кампанію праз знаёмых. Але ж трэба разумець, што ўсіх так не збярэш.
Сябры і сяброўкі спачатку ня ведалі пра маю арыентацыю — я неяк не задумваўся пра тое, каб сказаць. Я проста камунікаваў з імі. Але ж пасля я пачаў разумець, што заўсёды хаваць не жадаю, бо мне няма чаго саромецца. Спачатку я расказаў пра гэта аднакласніцы. Яна добра адрэагавала, сказаўшы, што мяне ў яе вачах гэта не зменіць, я застануся такім жа добрым сябрам. Пасля я пачаў пашыраць кола тых, хто ведае. Калі казаць пра сёняшні час — ведаюць ўсе, з кім я камунікую з Бабруйску.
Былі, вядома, розныя размовы. Распытвалі, ў чым адрозненні, якія асаблівасці ЛГБТК. Усім было цікава — гэта ж жывы чалавек, і ён не такі, як ты. Заўсёды цікава паслухаць іншы пункт гледжання на жыццё.
Былі і тыя, каму гэта не падабалася. Некаторыя дэманстратыўна больш са мной не камунікавалі, корчылі пысы. Непрыемна, вядома.
З ЛГБТК-кампаніяй у Бабруйску мы проста гулялі, жартавалі ды ўсё іншае, што звычайна робяць у кампаніях. Хлопцаў там была толькі 2-3, астатнія — дзяўчыны. Яны былі больш смелыя: маглі пацалавацца сярод натоўпу, ісці, трымаючыся за рукі. Хлопцы нават не казалі пра сябе — не тое што нешта большае. Лідараў не было — усе былі роўныя. Правілаў ці забаронаў таксама не існавала.
Калі мы гулялі, на нас амаль не звярталі ўвагі. Ну, часам хлопцы улюлюкалі. Мясцовым гэта не падабалася толькі тады, калі мы сядзелі ў нейкіх дворыках. Яны казалі, што дзеткі бычаць і што «царква побач, як вам не сорамна?»
Пры мне сутычак не было. Але ж некалькі разоў, калі «бучы» былі адны, нехта пачынаў з імі біцца. Ну, калі шчыра, то хлопцам, якія нападалі, не пашанцавала. Тыя дзяўчыны, з якімі яны біліся, займаліся хто боксам, хто каратэ, таму яны пакалацілі тых хлопцаў.
Адносіны ў Бабруйску ў мяне былі. Але ж толькі два разы. Бо сапраўды мала людзей. Прапановаў сустракацца было больш, але я адмаўляў. Я зразумеў: тое, што вы абодва геі, не значыць, што вы будзеце сустракацца. Мы можам не супасці ў поглядах, цікаўнасцях.
У Менску мерапрыемстваў шмат. Гэта і нейкія паэтычныя вечары, і розныя мастацкія выставы, і танныя выступы розных гуртоў, і ЛГБТК-мерапрыемствы.
Сяброў і сябровак я знайшоў шмат. І розных. Большасць з іх добра мяне ўспрымае. Гэта радуе.
Цветная фотография. Зимний пейзаж. На переднем плане — высокая жёлтая трава, присыпанная снегом. Сзади — сплошное белое полотно снега. Вдали виден лесной массив.
Рыгор, Клімавічы
Клімавічы. 15 тысячаў жыхароў. Тры школы, гімназія, аграрны каледж і прафесійна-тэхнічная навучальная ўстанова. Знакаміты лікёра-гарэлачны завод — адно з некалькіх горадаўтваральных прадпрыемстваў. Цэнтральны парк — месца, куды накіроўваецца ўвечары выходнага дня моладзь. Нехта пагутарыць, паспяваць песні ды падыхаць свежым паветрам. Нехта проста прайсціся па нешматлікіх звілістых сцежках, пабачыць твары знаёмых людзей, паказаць новыя джынсы і вярнуцца дадому.
Горад, дзе навіны разлятаюцца імгненна.
Калі я думаю пра горад і маю сэксуальнасць, я магу сказаць, што гэта было абмежаваннем для мяне. Я чамусьці ведаў, што сустракацца з хлопцам з майго горада я не змагу, таму што з гэтага вынікала б, што спатрэбіцца гуляць у хованкі з тымі, хто ходзіць са мной у гімназію, з кім сутыкаюся ў краме ля дома ці на гарадскіх імпрэзах; зараз я ўсведамляю, што гэта была б гульня з самім сабой, бо я не вельмі дасканала ведаў сябе і быў не падрыхтаваны да таго, каб жыць поўным жыццём. Але ў кожным разе, я ніколі не змог бы мець рамантычныя стасункі ў сваім горадзе.
У дзяцінстве мне даравалі мае паходы да суседзей у мамчыных туфлях, далей праз маё сяброўства, па большасці, выключна з дзяўчатамі мяне называлі «бабнікам». Але калі ты ідзеш ужо ў 5-6 клас, цябе будуць дражніць «підарам» толькі праз ружовую асадку, напрыклад.
«Урок асноваў бяспечнай жыццядзейнасці з настаўнікам фізічнай культуры, хлапчукі распавядаюць пра незвычайнага мужчыну ў нейкіх дзіўных ботах. Усе сыходзяцца на тым, што ен «підар», разам усміхаюцца і цешацца тым, што знайшлі выйсце — трэба такіх біць. Усё гэта, безумоўна, ўплывае на тое, у якой ступені ты можаш быць адкрытым»
Я знаёміўся з людзьмі з іншых гарадоў, сустракаўся з імі ў сваім горадзе і іншых. Інтэрнэт паляпшае навакольную прастору, пашырае яе і дазваляе запоўніць прабелы ў сацыялізацыі.
У класе 10 я вызначыўся канчаткова: Менск будзе горадам маіх студэнцкіх гадоў. У той жа прыкладна час я вырашыў для сябе, што распавяду маці пра свае жыццё падрабязней, калі з'еду ў Менск. Тут, я думаю, большую ролю сыграў фактар адлегласці. Але яшчэ і надзея, што там жыццё значна прасцейшае.
Але камін-аўту не здарылася адразу пасля пераезду. Менск з бяспечнымі пляцоўкамі для розных відаў дзейнасці, натуральна, робіць шмат што больш лёгкім. Тое, пра што ты можаш даведацца ў гэтых месцах, спрыяе паўнавартаснаму жыццю па-за іх межамі. Таму Менск дае пэўныя магчымасці быць сабой, як бы гэта ненатуральна ні гучала пасля хлусні шматлікіх сацыяльных рэклам.
Цветная фотография. Два человека на асфальтной площадке играют в бадминтон. На заднем плане растут высокие деревья, нижняя часть стволов покрашенна в белый цвет. Ещё дальше — забор, за которым расположен деревянный одноэтажный дом.
В любой стране есть центр/центры, куда люди текут неиссякаемой рекой. В надежде получить возможности профессиональной реализации или завести новые знакомства, в поиске культурного развития или непринужденного веселья — они едут туда, где мечты обретают плоть и кровь.
Беларусь — это страна, где центр — понятие более важное, чем во многих других государствах. Столица манит потому, что в других беларусских городах вообще ничего не происходит. Все дороги ведут в Минск, город солнца и архитектурного соцреализма. По крайней мере, так кажется на поверхностный взгляд.
Если же всмотреться пристальнее, то окажется, что Беларусь — это то, что творим мы сами. Улицы Октябрьская и Зыбицкая (культовые тусовочные места Минска) не возникли из-за какого-то особенного воздуха свободы или одного лишь выгодного географического положения. Они символизируют движение и вольные мысли, потому что именно там сложилась концентрация определенных заведений с определенной политикой и атмосферой, вокруг этих улиц образовались сообщества (разные, соответствующие духу каждого из мест).
ЛГБТК-люди могут жить и самореализовываться, даже когда до Минска — долгие часы в дрожащем плацкарте. Например, в Гомеле девушки из группы «Тема-видос» начали снимать свой сериал и создавать скетчи про жизнь лесбиянок. А еще сегодня в Гомеле есть кружок «Гендерные расследования», где можно обсудить книги, стереотипы и личный опыт.
Недостаточно часто, но регулярно в областные города приезжают столичные инициативы: MAKEOUT привозил киноклуб в Бобруйск, Витебск, Гродно, Гомель, Брест, квир-фестиваль DOTYK приезжал в Брест, Гродно и Витебск.
Кроме того, в регионах возникают инициативы, которые не касаются ЛГБТК-сообщества напрямую, но имеют огромное значение для развития полезных компетенций и выработки демократической солидарности. Можно узнать о таких проектах в своем городе и искать там союзниц/союзников. Соцсети и СМИ могут вынести к вашим берегам интереснейшие анонсы и возможности, поэтому не ленитесь следить за новостями интересных вам проектов. Например, молодежный журнал 34mag имеет целую рубрику «Правінцыя», посвященную жизни и активностям за пределами Минска. Рубрика уже имеет достаточно большое количество материалов и продолжает пополняться.
Нельзя сказать, что жить вне Минска — значит непременно лечь в гроб скуки и гетеронормативности. Как показывает практика, если люди готовы сотрудничать друг с другом, вкладывать силы и время в построение сообщества в своем городе, то результаты непременно будут. Все мы разные, но для всех из нас одинаково важно получить положительный опыт социализации, поддержку, ощутить себя не-одинокими, а когда ты не одна/не один, то это уже похоже на закладку прочного фундамента — фундамента поддержки, доверия и возможностей.