беларусь падзеі ЛГБТК 9 кастрычніка 2019

«Крытыкаваць могуць усе»: лекцыя аб нізавым квір-актывізме ў Гродна

Прагляды: 2 633

15 кастрычніка ў 18:00 DOTYK сумесна з ініцыятывай Inter ладзіць у Гродна лекцыю «Крытыкаваць могуць усе: лекцыя аб нізавым квір-актывізме ва Украіне».

На квір-лекторыі DOTYK вы ўжо мелі магчымасць даведацца пра вытокі квір-тэорыі, пра амерыканскі гурт ACT UP, які выкарыстоўваў ідэі квір ў актывізме, і пра квір-актывізм ў Беларусі. Цяпер час пагаворыць аб нізавым квір-актывізме ва Украіне!

Як з'явіўся квір-актывізм ва Украіне? Чым займаюцца ўкраінскія квір-активист_кі і ў чым адрозненне квір ад ЛГБТ-актывізму? Якія інтарэсы ў палітычных квір?

Госці з Украіны:

Марыям Агамян — блогерка і драматургіня. Піша пра расізм, фемінізм, мастацтва.

Ліза Севярына — веганка, займаецца нізавым квір актывізмам і заааховай у сельскагаспадарчай і карпаратыўнай сферы.

Рэгістрацыя на мерапрыемства па спасылцы.

Старонкі мерапрыемства ў ВК і ФБ.