Пра гомасэксуальнасць, бісэксуальнасць, трансгендарнасць, гендарную небінарнасць, як і пра любую ідэнтычнасць, што знаходзіцца па-за межамі патрыархатных правілаў гетеранарматыўнасці, часта кажуць як пра з'яву, нехарактэрную для нашага грамадства. З дапамогай праекта КАМІН-АЎТ мы пачынаем гаварыць пра сябе самі. Мы жывем у Беларусі, і гэта нашаe месца таксама.
Інфармацыя пра жыццё ЛГБТК-супольнасці перыядычна з’яўляецца ў беларускіх СМІ, але, як правіла, гэта матэрыялы ці дыскусіі пра тое, як яны жывуць/выглядаюць і г.д. Адпаведна, што «мы» ў дадзеным выпадку — гэта цысгендарная, гетэрасэксуальная большасць.
З дапамогай праекта КАМІН-АЎТ мы пачынаем гаварыць пра сябе самі. Асноўная мэта праекта — зрабіць бачнай групу людзей, якія адносяць сябе да ЛГБТК-супольнасці.
Кожная з гісторый так ці іначай закранае тэму камін-аўта ў Беларусі. Мы не даем ніякіх ацэнак і не робім высноваў пра (не)абавязковасць рабіць камін-аўт. Усе гісторыі розныя: хтосьці расказвае пра тое, як зрабіл_а камін-аўт перад бацькамі, пра важнасць заставацца адкрытымі, хтосьці — пра тое, чаму выбірае не адкрывацца перад наваколлем, хтосьці разважае пра сам феномен камін-аўта ў нашым грамадстве, і г.д.
Спадзяемся, што кожн_ая знойдзе для сябе штосьці важнае ў гэтых гісторыях.
Чаму камін-аўт — гэта не для ўсіх
Раскрываць ці не раскрываць сваю сэксуальнасць? Што б вы ні выбралі, гэта ні ў якім разе не сведчыць пра вашую самапавагу ці яе адсутнасць.
Чытаць