24 гады
Атрымоўваецца, у мяне не было камін-аўта ў прынцыпе. У маім жыцці з’явіўся Крысціян — гэта быў проста факт. Я хацеў, каб менавіта так здарылася. Я ніколі не казаў сабе: «Сёння я буду рабіць камін-аўт!», — ці то я ўсім напішу ліст, ці што яшчэ. Проста жыў далей такім жа чынам, як і да з’яўленьня Крысціяна. Хаця, былі некаторыя моманты, калі я расказваў сябрам і сям'і, што ў мяне ёсць хлопец, але гэта быў не камін-аўт, а болей так, побытавая размова. Напрыклад, як бы дачка расказвала бацькам альбо сябрам, што у яе ёсць хлопец. Памятаю толькі адзін момант: мяне бацькі запрашалі дадому на выходныя, але мы з Крысціянам вырашылі, што я не паеду, а застануся ў Дрэздэне з ім. Мне патэлефанавала мама і запыталася, чаму я не паеду да іх. Я адказаў што да мяне прыехаў сябар. Яна запыталася, які сябар, і я адказаў — менавіта мой сябар (у нямецкай мове гэта ўдакладняе, што мы ў стасунках). Яна маўчала. А потым сказала: «А!» — і ўсё, мы развіталіся, ёй усё было ясна. Потым ехаў дадому праз тыдзень, і мы разам сядзелі каля вогнішча, і мама неяк жартаўліва сказала патыпу: «Няхай у цябе сябар, а ў мяне — унук!», — бо тады ўлетку мая сястра нарадзіла дзіця.
Часта бацькі гомасэксуальных дзяцей баяцца, што ў іх не будзе ўнукаў. Мая маці пра гэта жартавала, нягледзячы на сваю адкрытасць і ліберальнасць. Проста ў яе свой гумар. А вось бацька баяўся, што я перадумаю ехаць у Беларусь, гэта было за 3 месяцы да майго ад'езду. Гэта з-за таго, што ў нас людзі мала што ведаюць пра Ўсходнюю Эўропу, толькі ў кантэксце гамафобіі і гэтак далей.
Са сваімі братам і сёстрамі я вельмі рана падзяліўся тым, што сустракаюся з хлопцам. Мая малодшая сястра бісэксуалка, брат і старэйшая сястра не былі здзіўленыя зусім. Яшчэ быў смешны момант: мы разам з сябрамі сядзелі ў сталовай, і мне Крысьціян напісаў смс. Я прачытаў і засмяяўся, парадаваўся. Сяброўка запытала ці гэта была дзяўчына, я адказаў: не — гэта хлопец. Да Крысціяна я хацеў зрабіцца гетерасэксуалам і таму сустракаўся з дзяўчатамі. Так супадала, што імя маіх дзяўчат заўсёды пачыналася с «L» і скончвалася на «А» (Lea, Laura, Lydia), ў нас быў такі жарт, што я сустракаюся тольікі з Ламамі (ЛА), і таму яна запыталася ці гэта Лама? Я адказаў, ну амаль што, яе завуць Крысціян. Яна не была ў шоку, але была здзіўленая.
Вялікіх праблемаў у мяне не было, але ўсё ж такі былі. Мая сям'я ў асноўным хрысціянская. Мой бацька — пастар і прафесар багаслоўя ў Дрэздэнскім універсітэце, маці — настаўніца ў царкве, а старэйшая сястра вывучае рэлігійную педагогіку. Увогуле, палова маёй сям'і — пастары. Я памятаю, калі быў маленькім, у маёй старэйшай сястры былі вельмі гамафобныя думкі. Калі Гідо Вестервеле ўдзельнічаў у выбарах, тады яна мне сказала: «Калі ты будзеш дарослы, не выбірай Вестервеле, таму, што ён гей». Зараз яна канешне па-іншаму думае.
У маёй мамы ёсць брат і сястра; яна таксама лесбіянка, жыве ў Берліне. Дык вось у яе быў сапраўдны камін-аўт у 2007 годзе, з таго моманту ўся мая сям'я вельмі моцна змянілася. Да гэтага было вельмі строга, настроі былі вельмі негатыўныя, а пасля стала больш ліберальна. Але ўсё роўна мой дзядзька гаварыў, калі даведаўся, што ў мяне ёсць Крысціян, што можа разумець чаму Забіна любіць жанчынаў, але ў мужчын — гэта зусім іншая рэч. Мая бабуля была вельмі супраць гомасэксуальнасці. Калі нешта чула па радыё ці тэлебачаньні, вельмі негатыўна выказвалася. Але потым і яна палюбіла Крысціяна, пасля камін-аўта сваёй дачкі яна ўжо зусім па-іншаму ставілася.
Я ў фэйсбуку не змяняў статус, таму што Крысціяна там няма і мне больш падабаецца, калі я сваім знаёмым распавядаю прыватна.
Калі я прыехаў у Беларусь, я вельмі хацеў, каб ніхто не даведаўся, што я... што ў мяне Крысціян. Але ў мяне не вельмі добра атрымалася, таму што праз 2 тыдні ў інтернаце разам з суседзямі мы выпілі гарэлкі, і потым усе ведалі. =) Я жыў разам з грэкам, на маім ноўтбуку была фатаграфія з Крысціянам, ён запытаўся хто гэта, я распавёў, і апынулася, што ён сам гей.
Калі я вучыўся ў Беларусі, мае выкладчыцы ня ведалі пра маю арыентацыю. Адна з першых тэмаў, калі вывучаеш новую мову — гэта сям'я. І адно з першых пытаньняў, якое абмяркоўваецца — гэта ці хочаце вы ажаніцца, мець дзяцей, і г.д., а я тады не хацеў каб хтосьці даведаўся, таму не сказаў... Я быў у зусім іншай краіне, мову не добра ведаў, структуру грамадства не разумеў, людзей не адчуваў. Я бываў у Беларусі некалькі разоў да таго моманту, але ніколі надоўга, таму спачатку я хацеў пазнаёміцца і вырашыць, хачу я казаць ці не.
Цяпер, калі я знаёмлюся з кімсьці, я не кажу адразу: «Прывітаньне! Я Рубен, я гей», — але калі запытаюцца, ці ёсць дзяўчына, то кажу, што я гей, але квірсэксуал.
У сацсетках я дзяліўся раней нейкімі рэчамі. Але больш на ФБ чым у ВК, па-першае, на ФБ больш групаў на гэту тэматыку, а па-другое, я крыху баюся ВК у тым сэнсе, што ў Расіі ёсць гэты закон, што нельга гаварыць пра гомасэксуальнасць перад людзьмі, малодшымі за 18 год, а ў мяне ёсць у ВК такія сябры, і я ня ведаю наколькі гэты закон дзейнічае насамрэч. Канешне, я славініст, я часта буду ездзіць і ў Расію, таму асцерагаюся… Не давяраю інтэрнэту, зараз і ў Фэйсбуку не сяджу.
Да прыезду ў Беларусь я не прымаў удзелу ў грамадзянскай публічнай дзейнасці, а потым пачаў наведваць групу ў грамадзкім цэнтры ў Нойштаце. Кожны год хаджу на Christopher Street Day (Гей прайд у Дрэздэне і ў Ляйпцыгу). У Нямеччыне ёсць шмат праграмаў, ідэяў, але сярод усіх добрых акцыяў і арганізацыяў вельмі лёгка згубіцца. У мяне часам узнікае такое пачуццё, што я не патрэбны. Але, канешне, можна знайсці ў чым удзельнічаць. Вось зараз я працую ў Гіссене разам з новым хлопцам Абі ў арганізацыі ABST*QR ды ў праекце «квір-царква» (гэта праект, які займаецца квір-пытаннямі ў сферы багаслоўя і царквы: напрыклад, вяселле для гомасэксуальных параў, і г.д.).
Я не ведаў, як людзі ў Беларусі будуць рэагаваць, таму нават пры развітанні на вакзале ў Берліне мы з Крысціянам не цалаваліся. Ён баяўся, што людзі з цягніка маглі б гэта пабачыць.
Яшчэ ў мяне быў камін-аўт з сяброўкай з Туркменістана. Мы неяк пачалі размаўляць пра сэксуальныя арыентацыі і індэтычнасці, і яна потым мяне спытала ці я «нармальны», і я ёй адказаў: «Так, я нармальны, я люблю мужчын». Яна прамаўчала… Потым яе некалькі дзён не бачыў, і праз тыдзень нарэшце яна да мяне падыйшла і сказала: «Рубэн, я думала пра тое, што ты сказаў. Я таксама цяпер думаю, што гэта нармальна, калі мужчына любіць мужчыну, таму што каханьне — гэта каханьне». Мы дагэтуль добра камунікуем. Час ад часу мы па скайпе размаўляем. Гэта быў добры момант.
Таксама з настаўніцай па беларускай мове размаўляў на тэму сэксуальнасьці, але я ёй наўпрост не сказаў, што я гей. Калі Крысціян прыязджаў да мяне ў Беларусь, мы з ім хадзілі на лекцыі, і, напэўна, настаўнікі ведалі, яны нас бачылі заўсёды разам. Мы перад імі не цалаваліся, але калі мы па-нямецку размаўлялі паміж сабой, не стараліся гаварыць вельмі «па-мужчынску», мы гаварылі як гаворым звычайна, «я цябе кахаю», і г.д.
Для меня важна зрабіць камін-аўт у Беларусі, сярод іншага яшчэ таму, што я хачу падтрымаць замежнікаў, якія прыязджаюць у Беларусь, растлумачыць, што гэта не так складана — быць геем у Беларусі. Канешне, гэта не як у Нямеччыне, у Грэцыі ці Францыі, але тут таксама і не такое становішча як у Саудаўскай Аравіі.
Калі я быў падлеткам, у мяне былі праблемы з самаўспрыманьнем. У прынцыпе, усё пачалося ўжо калі мне было шэсць год, тады я ўжо разумеў, што я нейкі іншы, адрозніваюся ад астатніх хлопцаў. І потым, калі мне было 12, я быў вельмі моцна веруючым чалавекам, хрысціянскай веры. Я думаў, што ўсё, што звязана з сэксуальнасцю — нейкі грэх. Таму я нават не мог дазволіць сабе мастурбіраваць да 19 гадоў.
Я сам сабе казаў, што гэта брудна, і што так нельга рабіць. Таксама з-за стаўлення маёй мамы — яна проста не магла пра гэта гаварыць, ёй было сорамна. Тата і мама са мной не гаварылі пра сэксуальнасць, я сам па сабе шукаў і знаходзіў адказы на той момант… Шукаў у інтэрнэце, чаму гомасэксуальнасць — гэта грэх, ну і знаходзіў толькі хрысціянскія крыніцы.
Потым я закахаўся ў аднакурсніка, і вось у той час ў мяне было шмат праблемаў, бо я датуль думаў, што раблю нешта бруднае, нейкі грэх. І што я не змагу быць бацькам, увогуле, што бабуля больш мяне не будзе любіць, што бацькам таксама гэта не падабаецца. У мяне было шмат сумневаў да моманту знаёмства з Крысціянам. Амаль два гады я стараўся быць «сапраўдным мужчынам», мне тады быў 21 год і я афіцыйна рабіў выгляд, спрабаваў сябе прымусіць быць гетерасэксуалам. Пачаў піць піва, стараўся цікавіцца футболам. Усе такія стэрэатыпы... Але адначасова ўсё роўна зрываўся і сустракаўся з хлопцамі. Ну і нарэшце, я закахаўся ў Крысціяна, і ўсё стала ясна. Я зразумеў, што магу быць шчаслівым чалавекам, будучы з хлопцам, і ніякіх праблем з гэтым не будзе. Мабыць, для кагосьці гэта праблема, але не для ўсіх. І дакладна не для мяне.
Я вучыўся ў звычайнай дзяржаўнай школе. У нас у 4, 5 і 8-х класах па праграме ёсць размовы пра сэксуальнасць, але ўсё на вельмі навуковым, нудотным узроўні. Ну і ў 8-м класе гэта для ўсіх было вельмі смешна, калі настаўнік распавядае пра вагіну ды пеніс, былі жарты з ужываннем часткова гамафобнага слова «schwule». Хлопцы перад фізкультурай у распранальні глядзелі порна і размаўлялі пра жанчын на вельмі нізкім узроўні, таму гэта падтрымала мае думкі пра тое, што сэксуальнасць гэта ў прынцыпе грэх, нешта негатыўнае. Бо я часцей за ўсё сябраваў з дзяўчынкамі, а для іншых хлопцаў дзяўчынкі былі толькі сэксуальнымі аб’ектамі.
Калі я вучыўся ў школе, пра гомасэксуальнасць на ўроках распавядалі вельмі мала. Мы глядзелі нейкі тупы кліп пра сэксуальнасць, і там толькі сказалі, што гомасэксуальнасць — гэта нармальна. І ўсё, больш нічога. Цяпер ужо нашмат больш пра гэта размаўляюць.
Гамафобіі дагэтуль шмат у школах, асабліва пры гутарках паміж хлопцамі 14-15 год… Лiчу, што справа тут не ў недахопе інфармацыі, яе хапае: і ў інтэрнеце, і ў школе. Я думаю, што хлопцам таксама цікава было б зрабіць нешта з мужчынскімі целамі. Мне здаецца, яны, магчыма, таксама хочуць паспрабаваць нешта, але не хочуць быць «ненармальнымі» — таму кажуць, што «швуль» гэта штосьці дрэннае, каб хавацца ад саміх сябе.
Я кожны вечар маліўся, каб на наступны дзень прачнуцца і больш не быць геем, не адчуваць таго, што адчуваў. Але гэта не спрацавала, і на шчасце я змог сябе прыняць. Першая крыніца, з якой я даведаўся пра гомасэксуальнасць была Біблія: «Не кладзіся з мужчынам так, як з жанчынаю — гэта агіда». І мне хацелася б, каб зараз моладзь мела больш інфармацыі пра гомасэксуальнасць.

2017